BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Польскія памежнікі паказалі, як будуць правяраць адбіткі пальцаў у беларусаў

19.06.2015
Польскія памежнікі паказалі, як будуць правяраць адбіткі пальцаў у беларусаў
euroradio.fm
Дэманстрацыя новай прапускной сістэмы з выкарыстаннем біяметрычных візаў прайшла ў пункце пропуску "Кузніца".

Польскія памежнікі паказалі, як будуць правяраць адбіткі пальцаў у беларускіх турыстаў. Дэманстрацыя новай прапускной сістэмы з выкарыстаннем біяметрычных візаў прайшла ў пункце пропуску "Кузніца" ў чацвер, 18 чэрвеня, паведамляе "Еўрарадыё".

З 23 чэрвеня генеральныя консульства Польшчы ў Беларусі пачнуць выдаваць біяметрычныя візы. Каб іх атрымаць, неабходна пакінуць адбіткі пальцаў пры падачы дакументаў у самым замежным прадстаўніцтве. Таксама іх правераць і пры перасячэнні мяжы.

Як распавёў камендант Падляскага аддзялення памежнай службы Анджэй Рытвiньскi, большасць тых, хто перасякае мяжу ў Падляскім ваяводстве, беларусы. Па гэтай прычыне дадатковых праблем з біяметрычнымі дадзенымі паўстаць не павінна.

На мяжы пры праверцы адбіткаў пальцаў памежнікі будуць карыстацца стацыянарнымі і пераноснымі сканарамі. Першыя будуць стаяць у акенцах, а іншыя - выкарыстоўвацца на ўсёй тэрыторыі пункта пропуску і сканаваць толькі адзін адбітак пальца. Напрыклад, яны спатрэбяцца пры пропуску грузавікоў, пасажырскіх цягнікоў і аўтобусаў.

Адмовіцца ад праверкі адбіткаў пальцаў турысты не змогуць. Цяжкасці ў перасячэнні мяжы могуць узнікнуць ў тых, у каго пальцы будуць пашкоджаныя або недаступныя з-за гіпсу. Здаваць біяметрычныя дадзеныя не будуць толькі турысты, якія праязджаюць мяжу па нацыянальных польскіх візах, а таксама дзеці да 12 гадоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео