BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Дармаед" і прэтэндэнт на пост прэзідэнта Беларусі Шульган вызвалены

19.06.2015
"Дармаед" і прэтэндэнт на пост прэзідэнта Беларусі Шульган вызвалены
Личности
svaboda.org
Суд Ленінскага раёна Мінска адправіў на перагляд складзены на яго міліцыянтамі адміністрацыйны пратакол.

Шульган быў затрыманы вечарам 18 чэрвеня ў кватэры свайго сябра ў Ленінскім раёне Мінска. Пакінуўшы сёння будынак суда, ён сказаў БелаПАН, што міліцыянеры «фактычна не выставілі ніякіх абвінавачанняў». «Проста прыехалі на кватэру сябра, забралі мяне і пратрымалі ноч у камеры», — распавёў Шульган БелаПАН.

Раніцай 19 чэрвеня, паводле слоў Шульгана, яго даставілі ў суд, дзе суддзя ўдакладніў яго пашпартныя даныя і паведаміў, што складзены на яго адміністрацыйны пратакол будзе перагледжаны. У чым канкрэтна яго першапачаткова вінавацілі, Шульган так і не ўдакладніў. З пратаколам ён не азнаёміўся, бо «быў шчаслівы, што яго так хутка вызвалілі». 

Раней кіраўнік перадвыбарнага штаба Шульгана Павел Канавальчык меркаваў, што прычынай затрымання маглі стаць нявыплачаныя штрафы па адміністрацыйных правапарушэннях, але сам Шульган так не думае. 

Ён пацвердзіў, што мае вялікую колькасць нявыплачаных штрафаў, у тым ліку за распіванне спіртных напояў у грамадскім месцы і безбілетны праезд. Аднак, на думку Шульгана, калі б справа была ў нявыплачаных штрафах, то яго не адпусцілі б з суда, а пакаралі б адміністрацыйным арыштам, як гэта было прыкладна год таму. Тады, сказаў беспрацоўны, за нявыплату шматлікіх штрафаў яго асудзілі на 10 сутак арышту. 

Затрыманне Шульган звязвае са сваёй грамадскай актыўнасцю і намерам удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. 

Нагадаем, на прэс-канферэнцыі 20 мая Юрый Шульган заявіў, што штуршком, які прымусіў яго вылучацца кандыдатам у прэзідэнты, стала прыняцце нашумелага дэкрэта № 3 аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства. Паводле слоў Шульгана, ён вырашыў вылучацца кандыдатам у прэзідэнты «не з-за зарплаты, а з пачуцця адказнасці за дармаедаў». 

Выкладчык гісторыі па адукацыі, Шульган апошнія 15 гадоў не працуе. «Я не магу ў сённяшняй краіне выкладаць рэальную гісторыю, а ашукваць дзяцей я не магу», — так ён тлумачыць свой статус беспрацоўнага.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео