BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Віцебскі правабаронца дамагаецца правядзення парламенцкіх слуханняў па праблемах ЛТП

18.06.2015
Віцебскі правабаронца дамагаецца правядзення парламенцкіх слуханняў па праблемах ЛТП
Дэпутаты лічаць такія слуханні пакуль немэтазгоднымі.

У цяперашні час з'яўляецца немэтазгодным ініцыяванне пытання пра правядзенне парламенцкіх слуханняў па тэме «Вынікі правапрымянення Закону Рэспублікі Беларусь “Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх». Пра гэта паведаміў праваабаронцу Леаніду Свеціку старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па правах чалавека, нацыянальных стасунках і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч.

Леанід Свецік, які звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў з прапановай правесьці парламенцкія слуханні, ставіць пад сумнеў якасць прымусовага лекавання грамадзян, якія пакутуюць на алка- або нарказалежнасьць, у лячэбна-працоўных прафілакторыях (ЛПП). На ўтрыманне, ахову і лекаванне грамадзян у ЛПП дзяржава траціць велізарныя як матэрыяльныя, гэтак і нематэрыяльныя рэсурсы. Аднак пакуль ніхто глыбока і ўсебакова не аналізаваў, наколькі высокая эфэктыўнасьць працы ЛПП з пункту гледжання эканомікі, маралі і гуманнасці.

У сваім звароце да парламентароў віцебскі праваабаронца таксама звярнуў увагу на тое, што кіраўнікі ўстановаў Дэпартамэнту па выкананні пакаранняў, у непасрэдным распараджэнні якога знаходзяцца ЛПП, усяляк пазбягаюць афішаваць, што адбываецца за калючым дротам і высокімі платамі лячэбных установаў, паведамляе «Вясна». Таму, як сцвярджае Леанід Свецік, многімі грамадзянамі і праваабарончымі грамадскімі арганізацыямі адмоўна ўспрымаецца тая акалічнасьць, што сыстэма ЛПП знаходзіцца ў распараджэнні МУС – дзяржаўнага органа, прызначэнне якога – караць, а не лекаваць.

Апроч таго, на думку праваабаронцы, сам факт утрымання ў ЛПП грамадзян, якія маюць патрэбу ў лекаванні ад алкагалізму і наркаманіі, прыніжае іх чалавечую годнасць. Ён таксама адзначае, што грамадскімі арганізацыямі і медычнымі работнікамі метад лекавання па формуле «прымусовае лекаванне праз прымусовую працу» ўспрымаецца як парушэнне правоў чалавека, у прыватнасьці парушэнне артыкулу 8 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Зыходзячы з вышэйпададзенай аргументацыі, Леанід Свецік прапанаваў пастаяннай камісіі ПП НС па правох чалавека, нацыянальных стасунках і сродках масавай інфармацыі выступіць ініцыятарам правядзеньня парламенцкіх слуханняў па тэме «Вынікі правапрымянення Закону Рэспублікі Беларусь “Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх”».

Адказ Леаніду Свеціку на яго прапанову прыйшоў за подпісам старшыні пастаяннай камісіі Андрэя Навумовіча. Ён паведаміў праваабаронцу, што 14 траўня 2014 году Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу быў прыняты праект Закону «Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілякторыі і аб умовах знаходжаньня ў іх» (гэты закон набыў моц 29 чэрвеня 2014 году).

«Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў – сябры Камісіі актыўна ўдзельнічалі ў разглядзе праекту згаданага закону. Напрыклад, па маёй прапанове ў яго было ўнесенае палажэньне пра магчымасьць скарачэння тэрміну знаходжання грамадзяніна ў лячэбна-працоўным прафілакторыі. Законам таксама замацаваная норма пра спыненне знаходжання ў лячэбна-працоўным прафілакторыі грамадзян, якія дасягнулі пэнсійнага ўзросту (мужчын – шасьцідзесяці гадоў, жанчын – пяцідзесяці пяці гадоў), цяжарных жанчын, інвалідаў I і II групы, грамадзян з захворваннем, што перашкаджае іх знаходжаньню ў лячэбна-працоўным прафілакторыі, па рашэнні начальніка лячэбна-працоўнага прафілакторыя», – паведаміў Андрэй Навумовіч.

Старшыня пастаяннай камісіі ніжняй палаты беларускага парламенту праінфармаваў праваабаронцу таксама пра тое, што 14 траўня 2015 году ў Менскай вобласьці адбыўся сэмінар на тэму «Умовы ўтрымання асобаў ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сыстэмы Рэспублікі Беларусь і парадак функцыянавання папраўчых устаноў». Апроч дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ў семінары ўзялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта, Генэральнай пракуратуры, МУС, Савету Рэспублікі НС, Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў, кіраўнікі мясцовых органаў улады. На згаданым сэмінары абмяркоўвалася і пытанне функцыянаваньня лячэбна-працоўных прафілякторыяў.

«У сувязі з гэтым, а таксама з улікам таго, што з моманту ўступлення ў сілу апошніх зменаў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх” мінула менш за год, лічым ініцыяванне пытання аб правядзенні згаданых парламенцкіх слуханняў ў цяперашні час немэтазгодным», – гэтак завяршыў свой адказ на прапанову праваабаронцы Леаніда Свеціка старшыня пастаяннай камісіі ПП НС па правох чалавека, нацыянальных стасунках і сродках масавай інфармацыі Навумовіч.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео