BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Брэсце з'явіцца музей Уладзіміра Высоцкага

17.06.2015
У Брэсце з'явіцца музей Уладзіміра Высоцкага
Ён будзе размешчаны ў гасцініцы "Буг".

У Брэсце ў гасцініцы "Буг" з'явіцца музей паэта, акцёра і барда Уладзіміра Высоцкага. Як вядома, сёлета ў горадзе з'явіцца фэст аўтарскай песні імя Высоцкага. Чакаецца, што ён пройдзе ў кастрычніку. З такой ініцыятывай выступілі брэстаўчане, неабыякавыя да яго творчасці. Сярод іх — галоўны рэдактар газеты "Брестский курьер" Мікалай Аляксандраў.

Па словах Аляксандрава, пасля таго, як ідэю фэста падтрымалі ў гарвыканкаме, да кіраўніцтва горада звярнулася і адміністрацыя гасцініцы "Буг", якая таксама агучыла свае прапановы да ўшанавання памяці барда ў Брэсце. Дарэчы, менавіта ў гасцініцы "Буг" неаднаразова спыняўся Уладзімір Высоцкі, калі наведваў абласны цэнтр, нагадвае Еўрарадыё.

Аляксандраў: "Яны хочуць стварыць мемарыяльны пакой (пакой-люкс) на другім паверсе і музей. У іх ёсць зала, якую яны хочуць аддаць пад музей Высоцкага, а ў нас (рэдакцыі газеты "Брестский курьер" — Еўрарадыё) ужо створана экспазіцыйная аснова, якую там можна размясціць".

Апроч гэтага, кіраўніцтва "Буга" таксама звярнулася ў гарвыканкам з прапановай усталяваць у скверы каля гасцініцы помнік Уладзіміру Высоцкаму. Праект быў падтрыманы і ў хуткім часе будзе аб'яўлены конкурс на эскіз помніка. Праўда, Мікалай Аляксандраў дадае, што ўзводзіцца помнік будзе не за грошы гарадскога бюджэта. Тэрміны з'яўлення помніка залежаць ад патэнцыйных інвестараў і ахвярадаўцаў, зацікаўленых у рэалізацыі гэтага праекту.

Уладзімір Высоцкі хоць і нарадзіўся ды жыў у Маскве, але меў непасрэднае дачыненне да Брэста. З Брэстчыны паходзіць яго дзед, а таксама ёсць шмат фотасведчанняў таго, што славуты бард неаднаразова бываў праездам і гасціў там, калі накіроўваўся ў Францыю да сваёй жонкі Марыны Уладзі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео