BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Фаніпаль, Заслаўе і Дзяржынск выкінулі са спісу гарадоў-спадарожнікаў сталіцы Беларусі

13.06.2015
Фаніпаль, Заслаўе і Дзяржынск выкінулі са спісу гарадоў-спадарожнікаў сталіцы Беларусі
Пра гэта заявіў старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра.

Кватэры для мінчан не будуць будаваць у Дзяржынску, Фаніпалі і Заслаўі. Такую заяву зрабіў сёння, 12 чэрвеня старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра на выязной прэс-канферэнцыі ў Крупскім раёне.

Паводле заявы Шапіры, раней планавалася, што гарадамі-спадарожнікамі Мінска будуць шэсць населеных пунктаў — Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Рудзенск, Смалявічы і Фаніпаль. Аднак жыллёвае будаўніцтва прадугледжвае стварэнне працоўных месцаў побач з тэрыторыяй пражывання, а таксама правядзенне камунікацыяў і развіццё сацыяльнай інфраструктуры — лякарняў, школ, дзіцячых садкоў. Кіраўнік Мінскай вобласці перакананы, што ў Дзяржынску, Фаніпалі і Заслаўі няма такіх магчымасцяў, паведамляе БЕЛТА.

На сёння абласныя ўлада плануюць засвоіць пад будаўніцтва кватэр 73 гектары ў Смалявічах, дзе ўжо ўзведзены першы жылы дом. Галоўным горадам-спадарожнікам Мінска будзе Рудзенск у Пухавіцкім раёне. Каля яго знаходзіцца Мінская ТЭЦ-5, якая забяспечыць электрычнай і цеплавой энергіяй 100-тысячны горад. Апроч таго, у Пухавіцкім раёне вялікія тэрыторыі зямель, прыдатных для развіцця сельскай гаспадаркі, што дазволіць стварыць новыя працоўныя месцы, заявіў Сямён Шапіра.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео