BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзіцячы фонд ААН распачаў у Беларусі адукацыйную кампанію для бацькоў

13.06.2015
Дзіцячы фонд ААН распачаў у Беларусі адукацыйную кампанію для бацькоў
У межах кампаніі "Чатыры правілы паспяховых бацькоў" беларускім мамам і татам прапануюць штодзень гуляць, размаўляць, чытаць з дзіцём і абдымаць яго.

Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі і Міністэрства адукацыі распачалі адукацыйную кампанію "Чатыры правілы паспяховых бацькоў". Як адзначыў на прэзентацыі кампаніі 12 чэрвеня прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар, бацькоўскі ўдзел з'яўляецца адным з ключавых звёнаў выхавання дзяцей. 

"Сістэма адукацыі займаецца дзецьмі ў школе, але іх асноўнае развіццё адбываецца дома ў акружэнні бацькоў, бабуляў, дзядуляў, старэйшых братоў і сясцёр. Тое, як яны абыходзяцца з маленькімі дзецьмі, адыгрывае вялікую ролю ў развіцці мозгу, кагнітыўных і камунікацыйных функцый", - цытуе словы Сарвара БелаПАН.

У межах кампаніі бацькам прапануецца кожны дзень гуляць, размаўляць, чытаць з дзіцем, абдымаць яго. Для прасоўвання гэтых прынцыпаў выпушчаныя чатыры брашуры з інструментамі іх рэалізацыі, яны будуць распаўсюджвацца ў дзіцячых садках, пачатковых школах і іншых месцах, якія наведваюць бацькі. Інфармацыя пра гэтыя інструменты даступная таксама на сайце ЮНІСЕФ. 

Выпушчаныя два відэаролікі аб карысці абдымкаў і сумеснай гульні бацькоў з дзецьмі, у здымках якіх удзельнічалі сям'я тэнісіста Максіма Мірнага і сям'я акцёраў Паўла і Ганны Харланчук-Южаковых.

На думку Сарвара, прапанаваныя чатыры правілы павінны выконваць як маці, так і бацькі.

"Я думаю, што мы ўсе гэта робім. А чаму мы тады распрацоўваем камунікатыўны інструмент? Таму што ёсць праблемы. Жыццё становіцца вельмі занятым, мы не заўсёды надаем дастаткова ўвагі, часу дзецям, асабліва бацькі. Мы лічым, што дзеці ў раннім узросце - гэта клопат мамы, але гэта не так. Бацькі адыгрываюць велізарную ролю", - дадаў ён.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео