BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Музей Быкава - пад замком

12.06.2015
Музей Быкава - пад замком
Афіцыйная прычына закрыцьця Музея Быкава - капітальны рамонт. Загадчык музея Алесь Гібкоўскі звольнены. Наведнікі могуць пабачыць толькі вялікі замок на ўваходнай браме.

Летась у Ждановічах пад Мінскам быў урачыста, з удзелам міністра культуры, адчынены Музей-лецішча Васіля Быкава - да 90-годзьдзя народнага пісьменніка.

Былі сказаны патасныя словы пра тое, як Мінкультуры клапоціцца пра ўшанаваньне памяці вялікага творцы, не шкадуе на гэта сродкаў. І гэта пры тым, што дзяржава ў будаўніцтва музtю ня ўклала ні капейкі - лецішча было падараванае ёй удавой пісьменніка Ірынай Міхайлаўнай Быкавай, паведамляе "Радыё Свабода".

На жаль, новаствораны музэй працаваў усяго некалькі месяцаў. Сённяшнія наведнікі могуць пабачыць толькі вялікі замок на ўваходнай браме. Пра сітуацыю вакол мемарыяльнага лецішча распавёў яго былы загадчык Алесь Гібкоўскі:

- Для мяне зразумела, як двойчы два: асоба Быкава, як нішто іншае і ніхто іншы, можа аб’яднаць усіх беларусаў. Нават мова нас усіх не можа аб’яднаць, нават рэлігія, а Быкаў – можа. У звязку з тымі падзеямі, якія адбываюцца сёння ва Украіне, беларуская дзяржава павінна думаць найперш пра нацыянальную кансалідацыю. А тут проста сабатаж нейкі. Такія адносіны да імя Быкава, ды яшчэ напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, мне абсалютна незразумелыя. Той “капітальны рамонт”, пра які гаворыць адміністрацыя, можа было б зрабіць за пару тыдняў, не зачыняючы музэй.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео