BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Amnesty International прызнала Юрыя Рубцова вязнем сумлення

11.06.2015
Amnesty International прызнала Юрыя Рубцова вязнем сумлення
Праваабрончая арганізацыя Amnesty International распачала кампанію за вызваленне палітвязня.

Amnesty International прызнала Юрыя Рубцова вязнем сумлення і разглядае прысуд яму як частку доўгатэрміновай кампаніі пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці з боку беларускіх уладаў, піша ПЦ "Вясна".

Пра гэта арганізацыя паведаміла 10 чэрвеня, абвясціўшы тэрміновую акцыюпа яго вызваленні. Amnesty International заклікае міжнародную супольнасць напісаць звароты на імя Прэзідэнта ды Генеральнага Пракурора Рэспублікі Беларусь, указваючы, пры гэтым, што Юрый Рубцоў з’яўляецца вязнем сумлення, зняволеным выключна за ажыццяўленне свайго права на свабоду выказвання меркаванняў, патрабаваць ад беларускіх ўладаў яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення, а таксама спынення пераследу і запалохвання актывістаў грамадзянскай супольнасці і нагадаць ім пра іх абавязальніцтвы ў рамках міжнароднага права паважаць і абараняць права на свабоду выказвання меркаванняў, мірных сходаў і асацыяцый.

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі звяртае ўвагу, што беларускія праваабаронцы ад самага пачатку пераследу грамадскага актывіста лічылі яго палітвязнем і называе вельмі важным факт прызнання яго вязнем сумлення з боку Amnesty International.

“Гэта ў першую чаргу маральная падтрымка Юрыю Рубцову, які зараз знаходзіцца ў такіх цяжкіх умовах і якому суд вызначыў два гады калоніі.Прызнанне яго вязнем сумлення дазволіць перажыць яму гэты цяжкі час і захаваць моц духу, - кажа Алесь Бяляцкі, былы вязень сумленняю - Я лічу, што гэта сігнал міжнароднай правабарончай супольнасці беларускім уладам і беларускаму грамадству, што справа Юрыя Рубцова мае адназначна палітычны падтэкст”.

На думку праваабаронцы, гэта таксама сведчыць і пра тое, што міжнародныя правабарончыя арганізацыі, а Amnesty International з’яўляецца адной з самых уплывовых правабарончых арганізацый у свеце, не паслабляюць увагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, працягваюць маніторынг і спрабуюць такім чынам паўплываць на несправядлівыя рашэнні беларускіх уладаў.

Вязень сумлення Юрый Рубцоў, актывіст з горада Гомеля, быў прысуджанысудом Пружанскага раёна да двух гадоў пазбаўлення волі 28 мая 2015 года. Гэта падоўжыла ягоны першапачатковы тэрмін, 18 месяцаў, да якога ён быў прысуджаны ў кастрычніку 2014 года за "абразу суддзі "(па артыкуле 391 Крымінальнага кодэкса). Па версіі абвінавачвання, Юрый Рубцоў адхіліў некалькі прапаноў працы ў адкрытай папраўчай установе ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, дзе адбываў першапачатковы тэрмін. Юрый Рубцоў абвінавачваўся ў парушэнні Артыкула 415 Крымінальга Кодэкса ("Ухіленне ад адбыцця пакарання"), але сведкі на судзе заявілі, што ён не адмаўляўся працаваць у прынцыпе, але рабіў гэта ў знак пратэсту супраць нізкай заработнай платы ў турэмнай сістэме. Ён абскарджвае гэтае рашэнне і ў цяперашні час утрымліваецца ў следчым ізалятары ў горадзе Баранавічы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео