BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гомельская журналістка атрымала максімальна магчымы штраф за працу без акрэдытацыі – 9 млн. рублёў

10.06.2015
Гомельская журналістка атрымала максімальна магчымы штраф за працу без акрэдытацыі – 9 млн. рублёў
Гэта сёлета ўжо трэці адміністрацыйны штраф Наталлі Крывашэй за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”. Агулам сума яе штрафаў складае 18 мільёнаў рублёў.

Суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка 10 чэрвеня пакарала журналістку-фрылансера Натальлю Крывашэй максімальна магчымым адміністрацыйным штрафам за “незаконны выраб прадукцыі СМІ” без акрэдытацыі для тэлеканалу “Белсат” – 50 базавых велічыняў, што адпавядае 9 мільёнам рублёў.

Адміністрацыйную справу па ч. 2 артыкулу 22.9 КаАП у дачыненні да журналісткі распачаў Цэнтральны райаддзел міліцыі Гомеля з ініцыятывы УУС Гомельскага аблвыканкама.

Падставай для гэтага стаў відэасюжэт “Самагубства выкладчыцы”, паказаны 15 красавіка ў праграме “Аб’ектыў” спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат”. За згаданы сюжэт 9 чэрвеня ў тым жа Цэнтральным судзе аштрафавалі на 5,4 мільёна журналіста Кастуся Жукоўскага.

Суд не ўлічыў аргументаў журналісткі наконт таго, што яна не магла вырабіць “прадукцыю СМІ”, не маючы відэакамеры ці іншай тэхнікі, а тым больш распаўсюдзіць яе з тэрыторыі Польшчы праз тэлеканал “Белсат”.

Суддзя Дамненка палічыла немэтазгодным выслухоўваць сведку Жукоўскага і выклікаць для тлумачэнняў падпалкоўніка міліцыі Цэнтральнага РАУС Юрыя Паніна, які складаў пратакол.

Адхіліла судздзя і хадайніцтва звярнуцца да законатворцаў па тлумачэнне: хто ўсё ж вырабляе і распаўсюджвае “прадукцыю СМІ” – фрылансер як фізічная асоба ці рэдакцыі газет і тэлеканалаў як юрыдычныя асобы.

Гэта сёлета ўжо трэці адміністрацыйны штраф фрылансерцы Наталлі Крывашэй за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”. Агулам сума яе штрафаў складае 18 мільёнаў рублёў.

“Лічу, што такі буйны штраф суддзя Дамненка вынесла таму, што была раззлаваная на мяне – за тройчы выказаны ёй недавер і сумнеў у прафесійнай кваліфікацыі. У нашай краіне, відаць, такое кепскае эканамічнае становішча, што ўлады замест таго, каб займацца прамысловасцю ды сельскай гаспадаркай, накінуліся на “выраб прадукцыі СМІ”, – заявіла службе маніторынгу ГА “БАЖ” Наталля Крывашэй.

Гэта 21-ы па ліку штраф журналістам у 2015 годзе за парушэнне арт. 22.9 ч.2 КаАП. І самы вялікі па памеры: дагэтуль ніводнага журналіста па згаданым артыкуле не штрафавалі на такую вялікую суму (максімальна давалі 40 базавых велічыняў).

Агульная сума прысуджаных сёлета штрафаў паводле 22.9 складае ўжо больш за 108 мільёнаў рублёў (больш за 6 тыс. еўра).

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео