BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алена Анісім: Кангрэс паказаў, што дыялог у грамадстве магчымы

08.06.2015
Алена Анісім: Кангрэс паказаў, што дыялог у грамадстве магчымы
Фота: Наша ніва
Кангрэс за незалежнасць можа сабрацца, каб падтрымаць некага з кандыдатаў, але пакуль што гэтае пытанне не стаіць на парадку дня.

7 чэрвеня ў Мінску адбылася палітычная сесія кангрэса за незалежнасць. Ягоныя вынікі ў інтэрв’ю Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” падвяла адзін з кіраўнікоў аргкамітэта і патэнцыйны кандыдат на прэзідэнта Алена Анісім.

- Ці выпрацаваў Кангрэс за незалежнасць канкрэтную стратэгію далейшых дзеянняў незалежніцкіх сіл?

- Рада Кангрэса запачаткавала абмеркаванне, на адкрытай пляцоўцы з прыцягненнем усіх зацікаўленых сіл, каб напоўніць канкрэтным зместам паняцце "незалежнасць краіны". На эканамічнай сесіі мы разабраліся з эканамічным складнікам незалежнасці,  на палітычнай сесіі мы размаўлялі пра захады, якія неабходна зрабіць для падмацавання нашай незалежнасці палітычным складнікам. Увосень мы падрыхтуем і правядзем грамадскія слуханні наконт рэфармавання нацыянальнай сістэмы адукацыі, пра стварэнне Нацыянальнага ўніверсітэта. А пазней абмяркуем таксама праблему са сродкамі масавай інфармацыі і свабоду слова ў Беларусі.

Працэс ідзе не проста як нашыя тэарэтычныя развагі, але як грамадскае абмеркаванне, каб голас грамадскасці быў пачуты, у тым ліку і сённяшняй уладай.

- Палітычная сесія Кангрэса за незалежнасць сабарала надзвычай разнамасную публіку: ад ЛДП да “Руху за дзяржаўнасць і суверэнітэт Беларусі”. Ці знайшлі ўдзельнікі Кангрэса глебу для супрацоўніцтва?

- Учора на Каннгрэсе прысутнічалі прадстаўнікі розных палітычных плыняў,  не абышлося без крытычных заўваг. Але адна справа казаць пра неабходнасць вядзення дыялогу, і зусім іншая – практычна яго пачаць. На жаль, у нас страчана культура палітычнай дыскусіі – усё трэба пачынаць з пачатку. Учорашні Кангрэс паказаў, што дыялог у грамадстве магчымы, і магчыма весці дыялог з уладамі. Я лічу, гэта асноўны вынік учорашняй сесіі Кангрэса.

- Уладзімір Някляеў прапанаваў Кангрэсу за незалежнасць уліцца ў ягоны рух «За незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі». Як Кангрэс успрыняў гэтую прапанову?

- Калі б Уладзімір Някляеў сапраўды хацеў зрабіць нейкую практычную справу, павінен быў папярэдне паразмаўляць з Радай. Але папярэдняй размовы не было, ён проста паставіў нас перад фактам. Гэтая прапанова, як і любая іншая, патрабуе папярэдняга абмеркавання. На парадку дня пытанне гэтак не стаяла, таму мы не палчылі патрэбныя яго абмяркоўваць. На Радзе, магчыма, мы абмяркуем ягоную прапанову, але для гэтага трэба сабраць Раду, запрасіць Някляева, і абмеркаваць – як ён бачыць гэтае аб’яднанне. Рух павінен быць неяк структураваны, ці мусціь рэгістравацца – мы ж нічога гэтага не ведаем. Таму рабіць гучныя заявы без наступных дзеянняў – не наш метад.

- Вы кажаце, што ўвосень адбудзецца працяг Кангрэса па праблемах адукацыі і СМІ. Але ж часу не стае: 15 лістапада хутчэй за ўсё адбудуцца “выбары”…

- Жыццё не стаіць на месцы, яно не заключаецца толькі ў кампаніях. Сутнасць якраз і заключаецца ў тым, каб грамадства прадукавала ідэі і прапаноўвала іх, у тым ліку,  і ўсім патэнцыйным кандыдатам, каб яно падавала прадуманыя рашэнні і сваё бачанне таго, як і куды нам рухацца.

- Калі Кангрэс збіраецца вызначацца з фарматам удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі?

- Кангрэс ад пачатку не ставіў сваёй задачай вылучаць прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта. Кангрэс і задумваўся для таго, каб як аб’яднаць як мага больш людзей, якія выступаюць за незалежнасць краіны.

Магчыма, узнікне патрэба сабраць Кангрэс, каб падтрымаць некага з кандыдатаў, але пакуль што гэтае пытанне не стаіць на парадку дня. Прэтэндэнтаў вылучаюць палітычныя ці грамадскія сілы, як тое і дазваляе закон.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео