BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Гомсельмаш" зноў адправіў дадому тысячы працоўных: Прэм`ер-міністры ездзяць, а толку нямашака

07.06.2015
"Гомсельмаш" зноў адправіў дадому тысячы працоўных: Прэм`ер-міністры ездзяць, а толку нямашака
Людзі з гомельскага індустрыяльнага гіганта ўжо не ўпершыню пайшлі ў вымушаны адпачынак.

5 чэрвеня найбуйнейшы ў Беларусі вытворца сельскагаспадарчай тэхнікі — дзяржаўнае акцыянернае таварыства "Гомсельмаш" — зноў выправіў у вымушаны адпачынак тысячы сваіх рабочых. Паводле загада генеральнага дырэктара Аляксандра Камко, сельмашаўцы будуць "на канікулах" усе працоўныя пятніцы — 5, 12, 19, 26, а таксама 27 чэрвеня, паведамляе БелаПАН.

Кіраўніцтва "Гомсельмаша" тлумачыць вымушаныя адпачынкі "зніжэннем аб`ёмаў вытворчасці, паступлення грашовых сродкаў, адсутнасцю поўнага матэрыяльнага забеспячэння". Прынамсі, гэтак гаворыцца ў загадзе № 487, падпісаным генеральным дырэктарам кіроўнай холдынгавай кампаніі.

Мінулай зімою, калі сельмашаўскія прадпрыемствы таксама прастойвалі і ў пятніцы, і ў панядзелкі, кіраўнікі тлумачылі тое імкненнем "эканоміць энергарэсурсы". Цяпер і асвятлення асаблівага не трэба, і ацяплення, аднак сітуацыя не мяняецца.

Рабочы галаўнога прадпрыемства "Гомсельмаша" так адгукаецца пра канікулы, якія зноў спасціглі 10-тысячнае прадпрыемства: "На ўвесь месяц чатырохдзёнка — працы як такой няма. Камплектуючых бракуе — то таго, то іншага няма. Шмат страчваем у заробку. Абяцаюць, што выйсце знойдуць".

На прахадной завода самаходных камбайнаў нават у абед пануе зацішша. Зрэдку выходзяць супрацоўнікі бухгалтэрыі, службаў забеспячэння. Рабочы ЗСК, які назваўся Алегам, кажа, што з-за вымушаных "летніх канікулаў" у многіх сельмашаўцаў заробак скурчыўся да памераў мінімальнага спажывецкага кошыка, бо людзей з участкаў адпраўляюць у вымушаныя адпачынкі і без агульнага загаду. Складзеныя спісы тых рабочых, без каго заводы могуць пакуль абыходзіцца, каго можна адправіць у адпачынак на дзве траціны тарыфнай стаўкі.

Алег: "Дзве траціны — гэта 1 мільён 400 тысяч. А людзі крэдыты плацяць, камунальныя. Дый паесці трэба штосьці купіць. Людзі выжываюць".

Галоўную прычыну цяперашняй цяжкой сітуацыі суразмоўца бачыць у адсутнасці збыту вырабленай сельгастэхнікі. Няма збыту — няма грошай. За так цяпер ніхто нічога не дае — ні метал купіць, ні якія вузлы ці сістэмы. Прэм`ер-міністры, колішні і цяперашні, нібыта толькі і робяць, што наведваюць прадпрыемства, а прыкметных зрухаў не назіраецца.

"Усё кепска. Чатырохдзёнка, працы бракуе. Прэм`ер-міністры ездзяць, а толку нямашака. Камбайны стаяць — і ніхто іх не купляе.Трэба шукаць якога інвестара, каб сюды прыйшоў. Тут наагул можна ўвесь завод прыбраць, абсталяванне на ЗЛіН перавезці, а на гэтым месцы горад будаваць", — кажа Алег.

Былы рабочы "Гомсельмаша", які летась пакінуў прадпрыемства з прычыны цяжкой на ім сітуацыі, лічыць, што прычыны крызіснага стану маюць зусім не лакальны характар: "Яны не могуць кіраваць дзяржавай — даўно кіраўніцтва трэба мяняць. Усе прадпрыемствы прастойваюць. У Гомелі "Сельмаш" стаіць, ЗЛіН стаіць, завод імя Кірава стаіць. Яны не могуць кіраваць дзяржавай. Трэба гандляваць з Еўропай, а не лезці ў Паўднёвую Амерыку".

Незалежны аналітык, кандыдат эканамічных навук Леанід Заіка лічыць, што ў беларускай прамысловасці, на "Гомсельмашы" ў прыватнасці, назіраецца класічны крызіс перавытворчасці, спароджаны дзейнай эканамічнай палітыкай: "Гэты крызіс — вынік эканамічнай палітыкі беларускіх уладаў і прэзідэнта. Яна, палітыка, была сацыялістычная: пачакаем, калі скончацца ўсе цяжкасці на постсавецкай прасторы, захаваем нашы заводы — трактарны, аўтамабільны, "Гомсельмаш" — і выйдзем пасля ў беленькіх гарнітурыках: у нас усё ёсць, мы ўсё захавалі. Гэта была памылка, сур`ёзная памылка. Трэба было рабіць рэструктурызацыю, мяняць эканамічную сістэму — акуратна, пісьменна. Цяпер маем крызіс класічны, які яшчэ Маркс апісваў — крызіс адноснай перавытворчасці. Беларусь вырабляе больш тавараў, чым можа спажыць рынак".

Як мяркуе незалежны эканаміст, цяпер Беларусь са сваімі "сацыялістычнымі прадпрыемствамі" пажынае плады дваццацігадовай бяздзейнасці: "На знешніх рынках кошты ўпалі на 28%. Калі б мы маглі кошты знізіць на гэтыя 28%, наша прадукцыя туды пайшла б. Мы не можам, не атрымліваецца, бо ў нас высокія і працоўныя, і капітальныя выдаткі. Таму цяпер мы ў цалкам лагічнай сітуацыі, калі і Лукашэнка, і ўрад пажынаюць плады таго, чаго яны не рабілі. Крызіс ад бяздзейнасці — 20 гадоў проста страцілі".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео