BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Фэст беларускай вышыванкі адбыўся пад Баранавічамі

07.06.2015
Фэст беларускай вышыванкі адбыўся пад Баранавічамі
svaboda.org
Каля сотні чалавек узялі ўдзел у фэсце "Баранавіцкая вышыванка" ў Русінах на сядзібе Таварыства беларускай мовы.

Фэст «Баранавіцкая вышыванка» адбыўся у Русінах, пад Баранавічамі, на сядзібе Таварыства беларускай мовы. Тут сабралася каля сотні чалавек. Прагучалі выступы пра гісторыю вышыўкі і сімволіку, была арганізаваная выстава ручнікоў. Можна было убачыць старыя фотаздымкі беларусаў у нацыянальных строях, паведамляе «Радыё Свабода».

Кіраўнік баранавіцкай філіі ТБМ, арганізатар фэсту Віктар Сырыца распавёў: «Упершыню ў Баранавічах мы ладзім такое свята. Сабраліся, каб апрануць кашулі вышываныя, паказаць ручнікі, паслухаць гісторыю вышыванкі».

Многія з прысутных, нават маленькія дзеткі былі адзетыя ў вышыванкі. Баранавіцкі ўкраінец Рыгор Грык прыйшоў у кашулі, якую шмат гадоў таму пашыла ягоная маці.

Адзін са старэйшых сяброў баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Чэслаў Сухарэбскі распавёў, што беларуская культура цяпер перажывае не найлепшыя часы і заклікаў актыўней «паказваць сваю адметнасць, паказваць сваю беларускасць».

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус пачаставаў удзельнікаў фэсту гарбатай ды аладкамі, прыгатаванымі на вогнішчы каля сядзібы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео