BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску прэзентавалі трохгадзінную аўдыёкнігу Генадзя Бураўкіна (фота)

03.06.2015
У Мінску прэзентавалі трохгадзінную аўдыёкнігу Генадзя Бураўкіна (фота)
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Аўдыёкніга Генадзя Бураўкіна – гэта трэці дыск з серыі "Голас Паэта" з запісамі вершаў розных гадоў, а таксама паэм "Хатынскі снег" і "Ушэсце" ў аўтарскім выкананні.

Дыск зроблены студыяй "Гукапіс" кампаніі Prastora.by супольна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў ды "Арт-Сядзібай". Аўдыёкніга ўтрымлівае амаль тры гадзіны галасу паэта, які запісалі Аляксандр Калоша і Валер Мазынскі.

"Да тых, хто застанецца, у мяне адная просьба: берагчы Беларусь, працягваць тое, што зрабілі і не дарабілі яе сыны найлепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы - і тыя, хто былі, і тыя, якія будуць, і тыя, хто ёсць, - усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове", - напісаў Генадзь Бураўкін 20 мая 2014 года.

Заля "Галерэі Ў" была, без перабольшвання, перапоўненая ўвечары 2 чэрвеня – на прэзентацыю прыйшлі знакавыя персоны культурнай і грамадскай сферы, сябры, родныя Генадзя Бураўкіна, аматары беларускага паэтычнага слова.

Адкрываючы вечарыну старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч зазначыў, што "дзяржава самаўхілілася ад ушанавання памяці такіх асобаў, як Генадзь Бураўкін, як Рыгор Барадулін, як Васіль Быкаў":

"Але яны жывуць у сваіх творах, якія памятаюць сёння. Няўжо нашыя чыноўнікі не разумеюць гэтага – што яны прыйшлі і адыйшлі, ніхто пра іх не ўзгадае, не ўспомніць, а імёны Барадуліна і Бураўкіна будуць жыць, і будуць кнігі іх чытацца, будуць песні на іх словы спявацца, будзе жыць памяць пра іх у Беларусі. Нягледзячы на тое, што яны стараюцца сёння замаўчаць іх імёны з нейкіх прычынаў".

Паэт і грамадскі дзеяч Уладзімір Някляеў "бачыў Генадзя Мікалаевіча розным": "Але ніколі я не бачыў яго абыякавым. Маштабныя людзі не бываюць абыякавымі. Зрэшты, ён усё жыццё займаўся маштабнымі справамі. Такімі, як пераробка беларускага тэлебачання. У той час больш маштабнай справы і ўявіць сабе было немагчыма. Маштабная была справа і ў Амерыцы – у той час Беларусь толькі ўставала на ногі, уявіце сабе! Гэта можна думаць сабе, што Бураўкін там адседзеў на пасадзе, сінекуру нейкую маючы. Не! Трэба было ўсе сувязі наладжваць – і не толькі з урадамі краін, эміграцыя знаходзілася не ў самых лепшых стасунках на той час з Беларуссю, шмат было праблем. І ён, з ягонай неабыякавасцю, са шчырасцю, з апантаным жаданнем дапамагчы сваёй Беларусі рабіў там маштабную неабыякавую справу".

Паводле Някляева, "нейкую разгубленасць я пачаў назіраць у ім толькі ўжо ў апошнія гады, калі – ну нейкія нестыкоўкі пайшлі ў разуменні стану свету, маралі, найперш маралі свету з тым, што ён у сабе нёс". "А ён быў вельмі маральны чалавек", - падкрэсліў Някляеў.

Зінаіда Бандарэнка распавяла пра пераўтварэнні на тэлебачанні падчас працы з Бураўкіным: "За тыя часы, калі на тэлебачанні працаваў Генадзь Мікалаевіч, ён зрабіў з саўковага ТБ наша беларускае, па-сапраўднаму роднае. Ён рабіў усё, каб на тэлебачанне прыйшлі творчыя людзі, перасталі прымаць людзей па тэлефонных званках, па знаёмству – ён увёў конкурсную сістэму".

Алесь Калоша паведаміў, што ад супольнай працы над дыскам засталіся яшчэ і гутаркі, якія не ўвайшлі ў аўдыёкнігу. Не выключана, што гэтыя размовы выйдуць асобным дыскам.

Валер Мазынскі называе гэтую працу "жывой плынню": "Чалавек сыйдзе, а голас застанецца. У мяне няма адчування абсалютна, што яго няма з намі. Няма адчування разарванасці".

Раней у серыі Голас Паэта выйшлі аўдыёкнігі Ніла Гілевіча і Уладзіміра Някляева.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео