BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На рахунку гомельскага журналіста сёлета ўжо 6 пратаколаў за працу без акрэдытацыі

03.06.2015
На рахунку гомельскага журналіста сёлета ўжо 6 пратаколаў за працу без акрэдытацыі
Журналіст-фрылансер, сябра ГА “БАЖ” з Гомеля Кастусь Жукоўскі атрымаў па пошце яшчэ два адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”.

Пратаколы склалі міліцыянты Буда-Кашалёўскага РАУС і Цэнтральнага РАУС Гомеля. У абодвух выпадках падставай сталі відэаматэрыялы, паказаныя на тэлеканале «Белсат».

Начальнік аддзела грамадскага правапарадку і прафілактыкі Цэнтральнага РАУС Гомеля Юрый Панін піша ў пратаколе, што 15 красавіка на тэлеканале «Белсат» быў паказаны сюжэт пад назвай «Самагубства выкладчыцы». Паводле пратакола, “сюжэт незаконна вырабіў грамадзянін Кастусь Жукоўскі, які не мае акрэдытацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у якасці карэспандэнта польскага тэлеканала". Відэа было прысвечана сітуацыі вакол самагубства выкладчыцы ГДУ імя Ф.Скарыны, якая апасалася страціць сваю працу і кватэру з-за дзеянняў кіраўніцтва ВНУ.

Аналагічны пратакол склалі і супрацоўнікі Буда-Кашалёўскага РАУС – за сюжэт на тэлеканале «Белсат» пра знос вясковых хат у часе падрыхтоўкі да абласных “Дажынак”, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Такім чынам, усяго ў дачыненні да журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага сёлета міліцыя склала ўжо 6 адміністрацыйных пратаколаў: 5 – на “незаконны выраб прадукцыі СМІ”, 1 – нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце інваліда-вазочніка са Светлагорску, які фрылансер здымаў на відэа.

Паводле трох пратаколаў Жукоўскі агулам аштрафаваны судамі на суму 16,2 мільёна рублёў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео