BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Спіс дармаедаў" склалі ўлады Віцебшчыны: цэтлік гультая атрымалі больш за 32 тысячы чалавек

02.06.2015
"Спіс дармаедаў" склалі ўлады Віцебшчыны: цэтлік гультая атрымалі больш за 32 тысячы чалавек
Амаль чвэрць з іх афіцыйна не працуе і "паразітуе" на целе дзяржавы, седзячы непасрэдна ў Віцебску.

Падатковыя органы Віцебшчыны працягваюць правяраць даходы і выдаткі фізічных асоб і выяўляць незадэклараваныя паступленні. Як піша газета "Витебские вести", ад пачатку года падаткавікі спатрабавалі з грамадзян 3 мільярды рублёў падаходнага падатку.

Па словах першага намесніка начальніка падатковай інспекцыі па Віцебскай вобласці Валерыя Лабацэвіча, за 4 месяцы 2015 года дэкларацыі аб даходах і маёмасці запатрабаваныя ў 1600 чалавек.

Адначасова падаткавікі складаюць спіс працаздольных грамадзянаў, якія не маюць афіцыйных крыніцаў даходу ў Беларусі. Гэта робіцца ў адпаведнасці з дэкрэтам №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Па словах Лабацэвіча, у "рэестры дармаедаў" па Віцебшчыне налічваецца 32 тысячы чалавек.

Больш за ўсё іх у Віцебску (7500) і Полацку (4900). Амаль у тысячы ўжо запатрабавалі дэкларацыю аб даходах і маёмасці. Па выніках праверкі са 140 грамадзянаў спатрабавалі падаходны падатак у суме 1 млрд рублёў.

Нагадаем, што заплаціць "падатак на дармаедства" трэба будзе толькі да сярэдзіны 2016 года. Але да таго часу цяперашнія непрацуючыя ўжо могуць і ўладкавацца на працу.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео