BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Амбасадар Польшчы ў Беларусі: Часта мова можа абараняць межы эфектыўней, чым танкі

01.06.2015
Амбасадар Польшчы ў Беларусі: Часта мова можа абараняць межы эфектыўней, чым танкі
Увечары 1 чэрвеня будуць названыя пераможцы Літаратурнай прэміі імя Гедройца за найлепшую беларускамоўную кнігу ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі.

За некалькі гадзін да цырымоніі арганізатары і сябры журы распавялі журналістам пра крытыку прэміі, жанравую разнастайнасць і ўплыў на рынак.

"Часта мова можа абараняць межы эфектыўней, чым танкі", - цытуе "Наша Ніва" словы амбасадара Польшчы ў Беларусі Лешэка Шарэпкі. Па яго назіраннях, прэмія Гедройца стала адной з самых прэстыжных літаратурных прэмій Беларусі ды паспрыяла росту колькасці выданняў па-беларуску. Мова, кажа амбасадар, ёсць адным з сур’ёзных інструментаў фарміравання самасвядомасці народа.

Ён падкрэсліў, што патронам прэміі нездарма быў абраны "чалавек-інстытут" Ежы Гедройц - ураджэнец Мінска ды адзін з самых вядомых польскіх публіцыстаў. Яго ідэі да ўзаемаадносін Польшчы з суседзямі цягам многіх год абумаўлялі замежную палітыку. Адна з найбольш важных з гэтых ідэй на думку амбасадара - ідэі аб нацыянальным адраджэнні і суверэнітэце ўсходніх суседзяў Польшчы.

Прэмія Гедройца стала не толькі адной з самых прэстыжных, але і самай абмеркаванай, вакол яе нават ўспыхваюць невялічкія скандалы.

У шорт-ліст увайшлі шэсць кніг (у алфавітным парадку):

1. Таццяна Барысік. Жанчына і леапард. - Мінск: "Кнігазбор"

2. Альгерд Бахарэвіч. Дзеці Аліндаркі. - Мінск: "Галіяфы"

3. Антон Францішак Брыль. Ян Ялмужна. - Мінск: "Кнігазбор"

4. Андрэй Гуцаў. Кніга зданяў. - Мінск: "Кнігазбор"

5. Сяргей Дубавец. Сіні карабель у блакітным моры плыве. - Мінск: "Каўчэг"

6. Віктар Казько. Час збіраць косці. - Мінск: "Кнігазбор".

Журы складаецца з васьмі чалавек: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.

Арганізоўваюць конкурс Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі, Польскі інстытут у Мінску; фундатар узнагароды - "Ідэя Банк".

Папярэднімі лаўрэатамі прэміі Гедройца былі Павел Касцюкевіч ("Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту", 2012), Уладзімір Някляеў ("Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без", 2013), Ігар Бабкоў ("Хвілінка. Тры гісторыі", 2014).

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео