BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Антон Астаповіч: Драўляная архітэктура імкліва знікае

28.05.2015
Антон Астаповіч: Драўляная архітэктура імкліва знікае
Такіх маштабных стратаў архітэктурных гістарычных аб’ектаў, як падчас незалежнасці, Беларусь не зведала нават пасля вайны.

Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч б’е ў набат: драўляная архітэктура імкліка знікае з твару Беларусі – без фіксацыі і даследавання.

Уначы на тэрыторыі экспазіцыйнага сектара “Паазер'е” Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту згарэла адрына з вёсцы Левановічы Пастаўскага раёна, унікальны помнік традыцыйнага гаспадарчага дойлідства. На пажар зрэагавала не пажарнае дэпо музея, не ахова, а жыхары вёскі Азярцо, якія выклікалі службу “101”.

Як такое магло здарыцца? У якім стане сёння знаходзяцца помнікі архітэктуры?

На пытанні Службы інфармацыі “ЕўраБеларусі” адказаў Антон Астаповіч.

- Што здарылася ў Паазер’і? Ці адзінкавы гэта выпадак?

- Я з 2006 года ў музеі не працую, хаця адпрацаваў там амаль 17 год. Аднак сітуацыю ведаю. На тэрыторыі экспазіцыйнага сектара “Паазер'е” Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту згарэла адрына з вёскі Левановічы Пастаўскага раёна, унікальны помнік традыцыйнага гаспадарчага дойлідства. На сектары “Паазер’е” зараз няма старажавога паста. Вельмі прыкра, што маючы іншыя старажавыя пасты, маючы пажарнае дэпо на дзве машыны, не супрацоўнікі музея зрэагавалі на пажар, не пажарнікі музея – на пажар зрэагавалі жыхары вёскі Азярцо, якія пазванілі ў службу “101” з паведамленнем, што на музеі гарыць аб’ект. З вёскі людзі заўважылі пажар, а музейныя вартаўнікі невядома чым займаліся. Гэта не штатныя ахоўнікі, а пазаведамасная ахова, якая належыць Дэпартаменту аховы МУС.

Пра музей можна гаварыць многа. Раней таксама такое здаралася. У 1996 годзе таксама ў сектары “Паазер’е” практычна ў самай пойме Пцічы на хутары Цімошкава Міёрскага раёна згарэла лазня з ансамбля хутара. Яе практычна адразу аднавілі, адрэканструявалі пасля пажару. Але тады ніхто не хаваў, што гэта быў падпал, ніхто не хаваў, што вінаватая музейная вартавая служба, якая недагледзела; да адказнасці прыцягнулі шэраг супрацоўнікаў і некаторыя асобы з кіраўніцтва музея атрымалі сур'ёзныя службовыя спагнанні.

Тут жа спіхваюць усё на маланку. Не веру, што маланка, прасцей за ўсё спіхнуць на маланку. Не зафіксаваная на той час вялікая навальніца. Тым больш, кожны музейны аб’ект мае сістэму громаадводу. Пра маланку могуць гаварыць каму заўгодна, але не мне – я не веру. Тут яўна недагляд, яўна халатнасць – віна за гэты аб’ект поўнасцю ляжыць на музеі.

Наўрад ці ў бліжэйшай перспектыве аб’ект будзе адноўлены, таму што ўсе мы ведаем, як цяпер фінансуецца культура. Вельмі прыкра, што такім чынам у музеі знішчаюцца аб’екты, а сам музей не выконвае нават сваіх статутных функцый. Паводле статута, супрацоўнікі музея, акрамя музейных справаў, абавязаныя выяўляць і фіксаваць помнікі традыцыйнага дойлідства – гэта адна з асноўных задач музея. На жаль, гэтага ўжо не робіцца: няма ні экспедыцый, ні камандзіровак – нічога.

- А ці можна ўсе музейныя праблемы спісаць на дрэннае фінансаванне?

- Я б не спісваў усё на дрэннае фінансаванне. Музей зарабляе грошы пазабюджэтнай дзейнасцю, адкуль хоць раз на паўгода можна адшкадаваць нейкую капейчыну, каб выправіць аднаго-двух супрацоўнікаў у камандзіроўку – хаця б праверыць стан ужо выяўленых помнікаў. Спіхнуць на дрэннае фінансаванне – саме лёгкае.

- На тэрыторыі “Паазер’я” гэта не першы пажар. Чаму музей так неахайна ставіцца да сваёй гаспадаркі?

- Пытанне да Эдуарда Багдановіча – дырэкатара музея, не да мяне. Не я кірую музеем.

- Як можна ахарактарызаваць сітуацыю з аховай помнікаў архітэктуры ў Беларусі?

- Калі ўзяць мураванае дойлідства, драўлянае традыцыйнае дойлідства, то такіх маштабных стратаў архітэктурных гістарычных аб’ектаў, як падчас незалежнасці сучаснай Беларусі, краіна не зведала нават пасля вайны. Зараз проста катастрафічнае становішча, асабліва з драўлянай архітэктурай, якая імкліва знікае - без фіксацыі, без далейшага вывучэння.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео