BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На журналістку з Брэста Аліну Літвінчук завялі чарговую адміністрацыйную справу

23.05.2015
На журналістку з Брэста Аліну Літвінчук завялі чарговую адміністрацыйную справу
Сёлета, па падліках журналісткі, на яе склалі ўжо чатыры пратаколы на падставе артыкула 22.9 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”).

Копію пратакола яна атрымала па пошце, паведамляе прэс-служба БАЖ. З дакумента за подпісам супрацоўніка міліцыі Анатоля Чарнавокага вынікае, што 4 красавіка 2015 года Літвінчук, “не маючы акрэдытацыі ў якасці журналіста на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, узяла інтэрв'ю ў актывісткі Алены Каховіч, якое ў далейшым было размешчана ў камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт на сайце польскай радыёстанцыі Радыё Рацыя, чым парушыла патрабаванне артыкула 36 Закона Рэспублікі Беларусь ад 2008 года “Аб сродках масавай інфармацыі”, чым здзейсніла незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”.

Аліна Літвінчук лічыць гэта мэтанакіраваным пераследам за журналісцкую дзейнасць. Па яе словах, улады па-ранейшаму ігнаруюць Асноўны Закон краіны, бо Канстытуцыя дазваляе грамадзянам збіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Акрамя таго, не выконваюцца нормы ратыфікаваных Беларуссю міжнародных пагадненняў.

У 2015 годзе суды двойчы пакаралі Аліну Літвінчук штрафамі, агульны памер якіх склаў 70 базавых велічынь. (13 студзеня яе аштрафавалі на 30 базавых велічынь, а 16 лютага – яшчэ на 40 базавых велічынь, прычым на другі з гэтых судоў журналістку не запрасілі.) З сутнасцю яшчэ адной адміністрацыйнай справы журналістку пакуль не азнаёмілі - яна ведае пра яе толькі ад міліцыянтаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео