BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мара пра шэнгенскую візу за 35 еўра адкладаецца яшчэ на месяц

22.05.2015
Мара пра шэнгенскую візу за 35 еўра адкладаецца яшчэ на месяц
svaboda.org
Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Еўрапейскім Звязам і Беларуссю можа быць падпісанае да канца старшынства Латвіі ў Еўразвязе, то бок да 1 ліпеня 2015 года.

Пра гэта заявіў журналістам у Рызе напярэдадні саміту «Усходняга партнёрства» дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі Андрэйс Пілдэговічс:

«Наша мэта — выйсці на канкрэтныя рашэнні да канца латвійскага старшынства. Думаю, што ў пятніцу мы будзем абмяркоўваць гэтыя тэмы, але канкрэтна падпісаць дакументы мы спадзяёмся ў сярэдзіне чэрвеня», - цытуе латышскага чыноўніка Радыё Свабода.

Спрашчэнне візавага рэжыму дасць пэўныя выгоды грамадзянам Беларусі. Яны на сённяшні дзень параўнальна з бліжэйшымі суседзямі — з Расійскай Федэрацыяй і Украінай — знаходзяцца ў горшых умовах для наведвання краін Еўрапейскага Звязу. Калі нашы суседзі плацяць за шэнгенскую візу 35 еўра, дык грамадзяне Беларусі мусяць плаціць за яе 60 еўра. Калі ж пачне дзейнічаць паслабленне, то і беларусам віза будзе каштаваць 35 еўра.

Пагадненне таксама змяшчае вычарпальны спіс дакументаў, якія грамадзяне Беларусі павінны накіроўваць у амбасаду, каб атрымаць візу. Пакуль жа даволі часта яны мусяць звяртацца ў амбасаду па некалькі разоў, несці нейкія дадатковыя даведкі з месца працы, банкаў і г.д. Прадугледжваецца ў дакументах і заахвочванне законапаслухмяных паводзінаў. На практыцы гэта азначае, што калі чалавек атрымаў аднаразовую шэнгенскую візу і скарыстаў яе згодна з візавай мэтай, не парушаючы законаў краіны, якую наведваў, то наступным разам ён мог бы атрымаць ужо візу шматразовую і на большы тэрмін.

Перамовы паміж Бруселем і Мінскам пра спрашчэнне візавага рэжыму ўзнавіліся ў чэрвені 2014 года. Першапачаткова бакі заяўлялі, што гатовыя падпісаць неабходныя дакументы 22 траўня на саміце «Усходняга партнёрства». Аднак цяпер стала вядома, што парафіраванне дамовы адкладаецца на месяц.

«Чэрвень выглядае вельмі рэальным часам для падпісання ўсіх неабходных дакументаў», — сказаў сёння кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў. Спадар Ягораў цяпер у Рызе і ведае ўсе апошнія навіны:

«Усе тэхнічныя пытанні ўжо вырашаныя. Застаецца няўзгодненым толькі адно пытанне — з дыпламатычнымі пашпартамі. Як толькі бакі здолеюць пераадолець гэтую палітычную праблему, дакументы будуць падпісаныя. І калі тут няма прынцыповага нежадання ўладаў Беларусі гэтага рабіць, то пагадненне будзе падпісана.

Сутнасць праблемы ў тым, што беларускі бок выдае пэўным сваім грамадзянам дыпламатычныя пашпарты. І афіцыйны Мінск настойвае на тым, каб уладальнікі такіх пашпартоў маглі ездзіць за мяжу бязь візаў. Але на гэта не пагаджаецца Еўрапейскі Звяз, бо такога пункту не было ў пагадненнях Бруселя з іншымі краінамі, якія праходзілі працэдуру паслаблення візавага рэжыму. Вось у гэтым асноўная супярэчнасць».

А пакуль Беларусь застаецца адзінай з шасці краін праграмы «Усходняе партнёрства», якая дагэтуль не падпісала пагадненне з Еўразвязам аб спрашчэнні візавага рэжыму.

Дарэчы, у Бруселі ўжо паведамілі, што ад 23 чэрвеня ў краінах «Усходняга партнёрства» пачне дзейнічаць адзіная Візавая інфармацыйная сістэма. Ад гэтай даты пры першай падачы хадайніцтва на атрыманне візы ўсе заяўнікі, якія дасягнулі ўзросту 12 гадоў, павінны будуць з'явіцца асабіста, каб здаць біяметрычныя дадзеныя — адбіткі пальцаў і фатаграфію.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео