BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускі чыноўнік Бябешка "адпаліў" на медыяфоруме Усходняга партнёрства ў Рызе

20.05.2015
Беларускі чыноўнік Бябешка "адпаліў" на медыяфоруме Усходняга партнёрства ў Рызе
nn.by
Прадстаўнік Міністэрства інфармацыі заявіў, што зачыненне ўладамі сайтаў не супярэчыць сусветным тэндэнцыям. На гэта ён атрымаў цікавую прапанову ад армянскага журналіста.

У Рызе сёння, 20 траўня, праходзіць 1-ы медыяфорум «Усходняга партнёрства». Некалькі сотняў журналістаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Азербайджана, Арменіі, а таксама краін Еўрасаюза сабраліся разам, каб абмеркаваць сітуацыю ў сферы СМІ, піша «Наша Ніва».

Удзельнікаў канферэнцыі віталі прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Дуня Міятавіч, былая прэзідэнт Латвіі Вайра Віке-Фрэйберга. У сваёй прамове Міятавіч згадала такія краіны, як Азербайджан і Беларусь, дзе журналістаў арыштоўваюць і затрымліваюць за іх публікацыі.

«Трэба казаць проста, не павінна быць супрацоўніцтва з краінамі, якія парушаюць правы чалавека. Свабода СМІ ёсць базавым правам і мы маем дачыненні з урадамі, якія сістэматычна гэтае права парушаюць», — сказала Міятавіч.

Вялікая частка дакладаў была прысвечаная расійскай прапагандзе, а таксама сродкам супрацьстаяння ёй.

Дырэктар Асацыяцыі незалежнай прэсы Малдовы Петру Макавей нават прапанаваў, каб Еўрасаюз націснуў на ўрады краін «Усходняга партнёрства», каб яны больш актыўна супрацьстаялі расійскай прапагандзе.

На думку Макавея, улады Малдовы недастаткова ўвагі ўдзяляюць гэтаму пытанню. А вынікі апошнім парламенцкіх і мясцовых выбараў у Малдове сведчаць пра ўзмацненне прарасійскіх настрояў.

Гэтую ж самую тэму закранула і былая старшыня БАЖ Жанна Літвіна. Яна адзначыла, што крызіс дзяржаўных СМІ ў Беларусі праявіўся падчас падзей на Майдане і баявых дзеянняў ва Украіне, калі падкантрольныя ўладай СМІ трапілі ў своеасаблівы ступар і не ведалі, як асвятляць гэтыя падзеі без падказкі з верху.

«Мы засталіся ў савецкасці. З тых часоў у нас засталося стаўленне да медыяў як да рухавікоў дзяржаўнай ідэалогіі, абслугоўваючы персанал»,— заявіла Жанна Літвіна.

Эксперт зазначыла, што Беларусь – гэта найбольш уразлівая краіна. «Расійская прапаганда ў Беларусі падае ва ўдзячную глебу, - сказала Літвіна. – Дзве траціны беларусаў давяраюць расійскім СМІ. Па дадзеных сацыёлагаў, больш за 60% жыхароў Беларусі станоўча паставіліся да анексіі Крыма».

На думку Літвіной, найменш падпадаюць расійскай прапагандзе з’яўляюцца чытачы і гледачы незалежных СМІ. Таму падтрымка незалежных павінна быць прыярытэтнай у палітыцы Еўрасаюза.

Не абышла Жанна Літвіна і цякучыя пытанні функцыянавання СМІ ў Беларусі. Напрыклад, што многія журналісты працуюць без акрэдытацыю, якую адмаўляецца выдаваць Міністэрства замежных справаў. Гаворка ішла і пра новы Закон аб СМІ, які ад 1 студзеня ўступіў у сілу, паводле якога дзяржава можа блакаваць няўгодныя сайты.

Уступіў у дыскусію з Літвіной намеснік начальніка ўпраўлення прававой і кадравай работы Міністэрства інфармацыі Юрый Бябешка.

Ён адзначыў, што беларускае заканадаўства развіваецца «з улікам нацыянальных асаблівасцяў». А пра манапалізацыю сферы СМІ няма чаго казаць, бо 70% усіх зарэгістраваных у Беларусі СМІ – недзяржаўныя. Праўда, варта адзначыць, што з іх грамадска-палітычных — мінімум. Гэта газеты пра сад і агарод, ці зборнікі крыжаванак.

Таксама Бябешка даў лічбы, што ад 1 студзеня па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі было заблакавана 18 сайтаў. 15 з іх распаўсюджвалі наркотыкі, адзін – з дзіцячай парнаграфіяй, а яшчэ два – за табуяваную лексіку.

На думку чыноўніка, гэта не супярэчыць сусветным тэндэнцыям. Але нічога не было сказана пра снежаньскую блакіроўку незалежных інфармацыйных рэсурсаў.

Адзін з гасцей Форума, армянскі журналіст Барыс Навасардзян у выніку прапанаваў вырашыць праблему беларускіх СМІ радыкальна — зачыніць Міністэрства інфармацыі. На што атрымаў сваю порцыю апладысментаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео