BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Падатковая інспекцыя будзе праз крэдытныя гісторыі выкрываць тых, хто жыве "не па сродках"

17.05.2015
Падатковая інспекцыя будзе праз крэдытныя гісторыі выкрываць тых, хто жыве "не па сродках"
Звесткі пра крэдыты беларусаў падаткавікі возьмуць на ўзбраенне для палявання на грамадзян, якія не маюць афіцыйных заробкаў.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміла намесніца начальніка галоўнай управы падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства падатках і збораў Беларусі Святлана Шаўчэнка.

Звесткі з крэдытных гісторый будуць выкарыстоўвацца ў мэтах выяўлення грамадзян, якія не атрымліваюць афіцыйных даходаў, але набываюць у крэдыт дарагую маёмасць, кватэры, жылыя дамы, зямельныя надзелы, транспартныя сродкі.

«Яны атрымліваюць такі крэдыт, выплачваюць яго. Узнікае пытанне - за кошт якіх крыніц? Чалавек ніколі нідзе не працаваў і легальных крыніц да існавання не мае», - сказала Святлана Шаўчэнка.

Падатковыя органы і раней мелі звесткі аб даходах і маёмасці грамадзян, маглі супаставіць іх прыбыткі і выдаткі з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы. На падставе гэтых звестак праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы. Звесткі, якія будзе падаваць падаткавікам Нацыянальны банк, стануць дадаткам для гэтай інфармацыі.

«Ёсць грамадзяне, якія атрымліваюць заробак або іншыя даходы ў нязначнай суме, аднак яны набываюць дарагую маёмасць з дапамогай крэдытаў і за кошт нейкіх крыніц іх выплачваюць. Адпаведна ў дачыненні да гэтых асобаў будуць праводзіцца кантрольныя мерапрыемствы», - адзначыла прадстаўніца МПЗ.

Увагу падатковай інспекцыі прыцягнуць таксама грамадзяне, якія бяруць крэдыт, карыстаюцца ім некалькі дзён і адразу вяртаюць. У Беларусі былі спробы легалізаваць такім чынам шэрыя даходы.

Са слоў Святланы Шаўчэнкі, новаўвядзенні накіраваныя на тое, каб больш эфектыўна выяўляць незарэгістраваных прадпрымальнікаў, тых, хто ўхіляецца ад выплаты падаткаў. Добрасумленным падаткаплацельшчыкам турбавацца няма пра што, падкрэсліла яна. 

«Ёсць закон аб дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці. У ім прапісана, якая маёмасць падлягае абавязковаму дэклараванню, якія даходы. Калі грамадзянін атрымлівае легальна заробак, працуе паводле грамадзянска-прававых дамоваў, магчыма, меў даходы з-за мяжы ў выглядзе дывідэндаў і ёсць дакументы, якія пацвярджаюць гэта, то няма неабходнасці турбавацца. Ён пацвердзіць легальныя крыніцы і растлумачыць, за кошт якіх сродкаў набывалася маёмасць», - патлумачыла прадстаўніца МПЗ.

У першым квартале 2015 падатковыя органы выявілі больш за 1,5 тысяч парушальнікаў парадку дэкларавання даходаў і маёмасці. У выніку ў бюджэт дадаткова паступіла больш як Br10 млрд.

Як паведамлялася, у Беларусі зацверджаны агульны пералік звестак, якія складаюць банкаўскую таямніцу фізічных асоб, што могуць быць прадстаўленыя падаткавікам банкамі, небанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі. Гаворка ідзе аб звестках, якія ўваходзяць у склад крэдытнай гісторыі, а таксама звестак аб продажы валюты, плацежных дакументаў у замежнай валюце за беларускія рублі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео