BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Напрыканцы мая ў Мінску пройдзе Міжнародны кангрэс беларусістаў

12.05.2015
Напрыканцы мая ў Мінску пройдзе Міжнародны кангрэс беларусістаў
Камітэт МАБ запрашае да ўдзелу ў VІ Міжнародным кангрэсе беларусістаў 27-29 мая.

Будучы кангрэс мяркуецца ў якасці першага з мерапрыемстваў, прымеркаваных да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

Падчас правядзення кангрэса прапануецца захаваць ранейшую практыку тэматычных блокаў пры фарміраванні праграмы. У сувязі з гэтым ў запрашаем да удзелу ў фарміраванні або ўнясенні змен і дапаўненняў у тэматычныя блокі і круглыя сталы у падчас VІ Кангрэса беларусістаў, паведамляе аргкамітэт Кангрэсу. Пасяджэнні VІ Кангрэса беларусістаў будуць ахопліваць даследаванні ў наступных гуманітарных і сацыяльных навуках:

Мовазнаўства

Літаратуразнаўства

Культуралогія

Гісторыя

Фалькларыстыка

Этналогія

Міжнародныя адносіны

Заяўка на правядзенне тэматычнага блока ўключае:

1. Галіна ведаў.

2. Імя і прозвішча кіраўніка блока, краіна, горад, установа, пасада.

3. Назва блока (указанне дзвюх варыянтных назваў вітаецца).

4. Кароткае абгрунтаванне актуальнасці праблематыкі (50-100 слоў).

5. Імёны і прозвішчы 4-х або 3-х дакладчыкаў з указаннем краін, гарадоў, устаноў, навуковых званняў, пасад. Назвы дакладаў з анатацыямі-рэзюмэ (не больш за 30-40 слоў) да кожнага даклада.

6. Імя і прозвішча дыскутанта па дакладах з указаннем краіны, горада, установы, навуковага звання, пасады.

Пасяджанні тэматычных блокаў

Пасля заслухоўвання дакладчыкаў і дыскутанта абмеркаванне на пасяджэннях тэматычных блокаў будзе адбывацца ў форме свабоднай дыскусіі. Афіцыйныя дыскутанты павінны атрымаць тэксты дакладаў для папярэдняга азнаямлення не пазней чым за месяц да кангрэса.

Крытэрыі адбору тэматычных блокаў

Адным з крытэрыяў адбору заявак будзе наяўнасць у складзе блока удзельнікаў з розных краін. Удзел у блоку прадстаўнікоў розных беларускіх гарадоў таксама будзе спрыяць станоўчай ацэнцы блока.

Заяўкі, укамплектаваныя з прадстаўнікоў аднаго горада або адной установы (аднаго ўніверсітэта), разглядацца не будуць.

Заяўкі на правядзенне тэматычных блокаў прымаюцца ад кіраўнікоў блокаў па электроннай пошце па адрасе [email protected]

Для разгляду заявак будзе створаны праграмны камітэт, які разгледзіць заяўкі і прапановы і паведаміць аб далейшых кроках падрыхтоўкі да Кангрэса.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео