BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Нацыянальны ўніверсітэт у дадатак да ЕГУ заклікаюць стварыць 57 вядомых дзеячоў Беларусі

04.05.2015
Нацыянальны ўніверсітэт у дадатак да ЕГУ заклікаюць стварыць 57 вядомых дзеячоў Беларусі
На здымку: Рэктар ЕГУ Дэвід Полік. Фота ehu.lt
Алексіевіч, Бяляцкі, Багданкевіч, Шушкевіч і шэраг іншых дзеячоў грамадства і культуры выступілі з адпаведнай заявай.

57 дзеячоў грамадства і культуры заклікаюць распачаць стварэнне Нацыянальнага ўніверсітэта ў дадатак да ЕГУ, піша "Наша Ніва".

Прапануем Вашай увазе іх заяву.

ЗАЯВА З НАГОДЫ АБРАННЯ НОВАГА РЭКТАРА ЕГУ

Хоць выбары рэктара ЕГУ абвешчаны завершанымі, з іх вынікамі пагадзіцца немагчыма: шматмесячны працэс быў абсалютна не празрысты, суправаджаўся скаргамі кандыдатаў і непрадказальнымі зменамі правілаў гульні. Кіраўніцтва ЕГУ дэманстратыўна праігнаравала думкі акадэмічнай і студэнцкай супольнасцяў, асацыяцыі выпускнікоў і беларускай грамадскасці.

Лёс універсітэта трапіў ў рукі чалавека, які не толькі ніколі не займаўся беларускімі справамі, але нават не знаёмы з сітуацыяй у нашай краіне і ў рэгіёне. Пры яго ўдзеле ажыццяўляліся акадэмічныя рэпрэсіі супраць іншадумцаў, былі скампраметаваныя еўрапейскія універсітэцкія прынцыпы.

Установа, першапачаткова арыентаваная на выхаванне новай генерацыі свядомых грамадзян незалежнай краіны, канчаткова выйшла па-за межы інтарэсаў і ўплыву дэмакратычнай супольнасці Беларусі. З новым кіраўніцтвам яна ператвараецца ва ўніверсітэт каланіяльнага тыпу, камерцыйны праект, у якім беларусы выключаныя з удзелу ў прыняцці вызначальных рашэнняў.

З гэтае нагоды лічым неабходным заявіць, што ў сваім цяперашнім стане ЕГУ не дае падставаў надалей лічыць яго беларускім праектам. Падтрымка такога ўніверсітэта не можа ўспрымацца таксама як падтрымка дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, паколькі дзейнасць кіраўніцтва ЕГУ дыскрэдытуе гэтыя каштоўнасці.

Заклікаем грамадзянскую супольнасць Беларусі прыступіць да неадкладных практычных захадаў дзеля стварэння эфектыўнага канкурэнтназдольнага Нацыянальнага ўніверсітэта, у якім еўрапейскасць будзе прынцыпам існавання, беларускасць — стратэгічным выбарам, а Беларусь — унікальным рэсурсам даследаванняў.

Прынцыпам дзейнасці новага ўніверсітэта мае стаць не «Больш беларусаў у Еўропу», а «Больш Еўропы ў Беларусь». 

Святлана Алексіевіч, пісьменніца, намінантка на Нобелеўскую прэмію 2013 і 2014

Сяргей Антусевіч, намеснік Старшыні Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў

Уладзімір Арлоў, пісьменнік

Станіслаў Багданкевіч, доктар эканамічных навук, прафесар, экс-старшыня Нацбанка Беларусі

Анжаліка Борыс, старшыня Галоўнай рады Саюза палякаў Беларусі

Алесь Бяляцкі, праваабаронца, намінант на Нобелеўскую прэмію 2013 і 2014

Яўген Вапа, старшыня Беларускага Саюза ў Польшчы, дырэктар радыё «Рацыя»

Зміцер Вайцюшкевіч, спявак, музыка

Андрэй Вардамацкі, прафесар, доктар сацыялагічных навук

Тадэвуш Гавін, ганаровы старшыня Саюза палякаў Беларусі, доктар гуманітарных навук

Людміла Гразнова, старшыня грамадскага аб’яднання «Праваабарончы альянс», кандыдат эканамічных навук

Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінскага Камітэта

Віктар Дашук, кінарэжысёр, кінасцэнарыст, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, Народны артыст БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР

Ірына Дубянецкая, акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіума, доктар філасофіі, доктар тэалогіі

Максім Жбанкоў, культуролаг, журналіст, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, экс-сябра Сената ЕГУ 

Ян Запруднік, доктар гісторычных навук, Беларускі Інстытут навукі і мастацтва, Нью-Ёрк

Алесь Зарамбюк, Старшыня «Беларускага Дома», Варшава

Сяргей Ісакаў, рэжысёр дакументальнага кіно

Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута палітычных даследванняў «Палітычная сфера», доктар палітычных навук, галоўны рэдактар часопіса «Belarusian Political Science Review»

Святлана Калінкіна, шэф-рэдактарка газеты «Народная воля»

Кася Камоцкая, спявачка

Аляксандр Класкоўскі, палітычны аглядальнік, кіраўнік аналітычных праектаў БелаПАН

Андрэй Клімаў, бізнэсмэн, палітык, літаратар, дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання Рэспублікі Беларусь

Іна Кулей, старшыня Камітэта «Салідарнасць»

Аляксей Ластоўскі, каардынатар аддзялення гісторыі Беларускага Калегіума, кандыдат сацыялагічных навук

Андрэй Лаўрухін, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта «Вышэйшая школа эканомікі», Санкт-Пецербург, экс-секратар Сената ЕГУ 

Жанна Літвіна, экс-старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў

Алесь Лозка, старшыня РГА «Таварыства Беларускай Школы», кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі

Валер Мазынскі, рэжысёр тэатра і кіно, заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР

Алена Макоўская, кіраўнік МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»

Леанід Міндлін, рэжысёр, сцэнарыст дакументальнага кіно

Сяргей Навумчык, журналіст, каардынатар Апазіцыі БНФ у ВС 12-га склікання

Уладзімір Някляеў, паэт, палітык, экс-кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Падгол, палітолаг, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт

Міхаіл Пастухоў, прафесар, доктар юрыдычных навук, заслужаны юрыст Рспублікі Беларусь, экс-суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь

Анджэй Пачобут, журналіст, публіцыст

Барыс Пятровіч (Сачанка), старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў»

Алесь Пушкін, мастак

Андрэй Саннікаў, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», экс-кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь 

Павел Севярынец, сустаршыня аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Алесь Смалянчук, прафесар Інстытута славістыкі Польскай Акадэміі Навук, доктар гістарычных навук

Аляксандр Старыкевіч, галоўны рэдактар газеты «Салідарнасць», сябар Рады БНР

Вольга Стужынская, дырэктар «Офіса за дэмакратычную Беларусь», Брусэль

Івонка Сурвіла, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Аляксандр Тамковіч, журналіст

Андрэй Фёдараў, эксперт па пытаннях замежнай палітыкі і бяспекі, кандыдат фізіка-матэматычных навук

Андрэй Хадановіч, паэт, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра

Вячаслаў Хадасоўскі, шэф-рэдактар газеты «Беларусы і рынак»

Ірына Халіп, журналістка

Уладзімір Халіп, кінадраматург, сцэнарыст

Серж Харытонаў, прэзідэнт Асацыяцыі выпускнікоў ЕГУ, супрацоўнік групы па развiццi спецыяльнай адукацыi на Блiжнiм Усходзе пад патранажам Катарскага фонда па адукацыi

Юры Хашчавацкі, кінарэжысёр

Павел Церашковіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, экс-старшыня Сената ЕГУ

Віктар Шалкевіч, бард, акцёр

Станіслаў Шушкевіч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, экс-старшыня Верхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

Ніна Шыдлоўская, каардынатарка Культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Аляксей Янукевіч, старшыня партыі БНФ.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео