BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Нестандартнае рашэнне. На роварах і матацыклеце – да сваіх каранёў (фота)

30.04.2015
Нестандартнае рашэнне. На роварах і матацыклеце – да сваіх каранёў (фота)
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
У Мінску распачалася выстава «Матацыкл на вуліцах Мінска. Гісторыя пра людзей і для людзей». Сярод іншага публіцы была прадстаўленая і тэхніка з міжваеннага Гродна – «Нёман».

Калекцыянеры – Васіль Цярэшка і Аляксандр Загорскі – прадставілі свае, пакуль адзіныя на Беларусі, экземпляры – міжваенные гродзенскія матацыкл і мотаровар. Васіль Цярэшка таксама прывёз ровар «Нёман», мабыць, з першых выпускаў гродзенскай фірмы. Экспанат патрабуе яшчэ процьму рэстаўрацыйнай працы, але, тым не менш, выклікаў вялікую цікавасць. Здаецца, не ў апошнюю чаргу з-за добрага «піяршчыка» - вядомы мастак Алесь Пушкін, аказваецца, шчыруе над рэстаўрацыяй ровара.

«Мы з Васілём Цярэшкам задумалі гэты ровар – адзіны экзэмпляр, які больш-менш захаваны – аднавіць, як належыць. Пад «ключ», - распавёў Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» Алесь Пушкін. - Бо ёсць два тыпы рэстаўрацыі старой тэхнікі. Першы, гэта калі яна на хаду больш-менш – застаецца толькі максімальна захаваць аўтэнтычнасць, паціну часу, так бы мовіць. Калі ж гэта, як у нашым выпадку, толькі рама па вялікім рахунку, то трэба максімальна рэканструяваць механізмы, надпісы і г.д. са знойдзеных запчастак, па фота аднавіць надпісы, колеры. Для чаго гэта робіцца? Бо гэта наша гісторыя, бо наш Мінск мотавелазавод быў не адзін, аказваецца, у Беларусі. Быў у 30-х у Гродне заклад, які выпускаў і ровары, і мотацыклеты, якія прадаваліся па ўсёй Рэчы Паспалітай. Глядзіце, дарэчы, якія патрыятычныя малюнкі былі на эмблемах на ровары! На адной – гэта Новы замак у Гродне, дзе адбываўся Маўклівы Сойм, а на раме – замак Вітаўта. Адзін к аднаму я малюнкі на эмблемах аднавіў, бо, на шчасце, гэта вядомыя выявы. А вось, глядзіце, які шрыфт – гэта ж канструктывісцкі шрыфт 20-30-х гадоў, які нясе адбітак усёй той эпохі 20-30-х, вельмі перадавы, модны на той час шрыфт. Ну і канешне колеравая гама ўсяго ровара. Срэбра – чорнае і блакітнае – засталося крыху на ровары. Вось мая задача, як рэканструктара, была зрабіць малюнкі, а потым ужо зробім гэты ровар як трэба. І на верасень ёсць прапанова ад Марысі Мацко, гаспадыні прыватнай галерыі «Крыга» ў Гродне, зрабіць выставу».

На пытанне навошта мастаку вазіцца з іржавым жалезам, Пушкін адказвае: «Для генэзісу. Бо свае карані можна шукаць і ў такім хобі. Чаму не?».

Гісторык, адмысловец па міжваеннай Рэчы Паспалітай Ігар Мельнікаў (у мундзіры рэзерва польскай паліцыі з амерыканскім пісталетам-кулямётам Томпсан, які быў на ўзбраенні даваеных польскіх паліцэйскіх) распавёў прысутным пра гісторыю прадпрыемства і ягоную прадукцыю. Паводле Мельнікава, першапачаткова на мясцовых пакупнікоў былі разлічаныя менавіта ровары, а матацыклеты «Нёман» - на ваенных асаднікаў, дзейсных вайскоўцаў ды паліцыю. Але потым і заможныя грамадзянскія звярнулі на яго сваю ўвагу. Матацыкл каштаваў 900 злотых пры заробках на Крэсах усходніх у 100-200 злотых.

Дарэчы, па гэтай тэхніцы можна пабачыць, наколькі ўжо тады была развітая калабарацыя на еўрапейскім рынку. Прадукаванне матацыклаў і ровараў не было справай аднаго прадпрыемства – рухавікі, напрыклад, былі ад вядомых ангельскіх і нямецкіх фірмаў.

Папулярнасць «Нёманаў» адлюстраваная ў данясенні Панцеляймона Панамарэнкі Сталіну ў 1939 годзе, у якім гаворыцца пра наяўнасць у сялян ровараў і нават матацылаў і пра тое, што тэхніка спатрэбіцца Чырвонай Арміі.

«Гэта артэфакты, гістарычныя артэфакты, на якіх можна расказваць і тлумачыць няпростыя часы беларускага жыцця ў 20-30-я гады, - зазначае Ігар Мельнікаў. - Па-другое, безумоўна, гэта добрая ілюстрацыя жыцця ў міжваенны перыяд на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Што людзі маглі зарабіць, што яны маглі набыць, як працавала ўся гэтая вытворчасць на тэрыторыі тагачаснай Заходняй Беларусі. Гэта – крыніца гістарычных ведаў для навукоўца і для чалавека, які не мае ніякага дачынення да гісторыі. Чалавек прыходзіць і глядзіць, у яго з'яўляюцца пытанні: «Калі гэта «Нёман», то мае дачыненне да Беларусі?». І тады раскручваецца ўся гэтая гісторыя. Палякі гісторыю міжваеннага перыяду добра ведаюць, а ў нас гэта – альбо гісторыка-вайсковая рэканструкцыя, альбо адзінкавыя рарытэты, артэфакты. Але і праз гэта мы можам далучаць людзей да сваёй гісторыі».

Наведнікі выставы цікавіліся: «Дык усё ж, чыёй лічыць гэтую тэхніку – польскай з гродзенскім паходжаннем ці сваёй, беларускай?». «Я скажу так: гэта старонка беларускай гісторыі, якая звязана, безумоўна, з гісторыяй таксама Польшчы, бо гэта была тэрыторыя, якая ўваходзіла ў склад Другой Рэчы Паспалітай. Але ж Заходняя Беларусь была, ёсць і будзе тэрыторыяй Беларусі. І ўся яе гісторыя, звязаная яна з Расійскай Імперыяй ці з Польшчай, ці з СССР – яна наша і мы павінны яе ведаць. У тым ліку і праз рарытэты, праз артэфакты», - зазначае Ігар Мельнікаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео