BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кіраўнік «Радыё Рацыя» пра пагрозу беларускасці на Падляшшы

29.04.2015
Кіраўнік «Радыё Рацыя» пра пагрозу беларускасці на Падляшшы
Личности
Ва Управе Падляшскага ваяводства ў Беластоку прайшла першая сустрэча, якая падсумоўвала вынікі гадавой працы паводле Стратэгіі развіцця беларускай асветы ў Польшчы.

Сярод удзельнікаў сустрэчы быў старшыня Беларускага саюза ў Рэчы Паспалітай і кіраўнік «Радыё Рацыя» Яўген Вапа.

- Адным з першых і важнейшых пунктаў Стратэгіі з’яўляецца магчымасць дзяцей і моладзі, пры жаданні іхных бацькоў, вывучаць беларускую мову ад садка да матуры. З гэтым, на жаль, сёння існуюць праблемы.

- Для мяне найважнейшай праблемай за год існавання Стратэгіі стала тое тое, што інфармацыя пра гэты дакумент, які з’яўляецца вельмі важным для беларускай меншасці ў Польшчы, не трапіла ў поўным выглядзе да ўсіх зацікаўленых: а ні да дырэктараў усіх школ у Падляшскім ваяводстве, а ні да самаўрадаўцаў. На сустрэчы толькі два самаўрады – бургамістр Гайнаўкі і войт Чаромхі – дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў. Цягам апошніх гадоў мы маем стабільна прыбліза 3 тысячы дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову. Сёння навучанне беларускай мове адбываецца ў вялікіх гарадах і гмінных пасёлках. І калі мы сёння маем законныя падставы гэтым карыстацца, то было б натуральна, каб у большым горадзе рэгіёна адбывалася развіццё і ўмацоўванне дзіцячых садкоў, пачатковай школы і гімназіі, у якія будуць плаўна пераходзіць вучні ад малодшага да старэйшага.

- А на сустрэчы мы пачулі, што наадварот, садок у Беластоку на два беларускія аддзелы менш прымае дзетак у гэтым годзе, хоць ахвотныя ёсць.

- Гэта сігналы пра тое, што ёсць або неразуменне сітуацыі з навучаннем беларускай мове і гэтай сістэмы навучання. Або гэта прыхаваная непрыхільнасць.

- Толькі ад напорыстасці бацькоў залежыць ці будуць іхных дзяцей навучаць роднай мове ў садку. Зараз закон абавязвае ўстанову забяспечыць навучанню мове нацыянальнай меншасці, калі бацькі гэтага патрабуюць.

- Але існуе і псіхалагічная праблема, і гэта вельмі істотна. Беларуская супольнасць невялікая. Многія задаюцца пытаннем, а навошта гэтая валакіта, калі можна без турбот аддаць дзіця ў садок, дзе яго будуць вучыць ангельскай мове? Быць адукаваным не значыць закончыць адукацыю на ўзроўні прадшколля ці 6 класаў пачатковай школы. Калі чалавек навучыцца лічыць да 200 і прачытае па-беларуску сваё імя і прозвішча, і гэта ўсё, што звязвае яго з беларускай адукацыяй, то гэта не тое, чаго патрабуе здаровы сэнс існавання нацыі.

- Натуральным завяршэннем адукацыі, не для ўсіх зразумела, а таксама для забеспячэння нацыянальных кадраў, была б беларуская філалогія ці этнафілалогія і матура.

- Адной з праблем з’яўляецца складаная дэмаграфічная сітуацыя, з-за якой зачыняюцца беларускія класы, а ў перспектыве зачыняцца цэлыя школы. Але трэба працаваць і ўсведамляць, што без уласнай мовы мы не збудуем нашай будучыні. Калі б беларуская мова ўвайшла ў грамадскае жыццё, то гэта стала б доказам таго, што гэта варта і патрэбна. Важным для духоўнага жыцця, я лічу, было б увядзенне беларускіх багаслужбаў у царкве. Гэта дало б адчуванне пэўнай сілы, пачуццё беларускай супольнасці. Гэта паспрыяла б таму, што яшчэ больш дзяцей запісалася б вывучаць беларускую мову. Пра тое, што патэнцыял ёсць, сёння сведчыць тое, што ўжо зроблена. Зразумела, хацелася б больш, але ёсць часопіс “Беларускі настаўнік”, з’яўляюцца новыя дапаможнікі, выходзяць кнігі і часопісы, працуе Беларускае Радыё Рацыя. І паступова будуць рэалізоўвацца пункты Стратэгіі развіцця беларускай асветы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео