BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Віктар Лукашэнка катаўся па Мінску разам з байкерамі і ўскладаў кветкі да стэлы

27.04.2015
Віктар Лукашэнка катаўся па Мінску разам з байкерамі і ўскладаў кветкі да стэлы
Сын кіраўніка краіны і ягоны памочнік у пытаннях бяспекі браў удзел у байкерскім прабегу па сталіцы ад салона Harley-Davidson да стэлы на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава.

Памочнік прэзідэнта ў пытаннях бяспекі Віктар Лукашэнка прыняў удзел у байкерскім прабегу, які адбыўся ў Мінску 25 красавіка.

Калона матацыклістаў адправілася ад салона Harley-Davidson па праспекце Незалежнасці да стэлы "Мінск - горад-герой" на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава, піша "Наша Ніва".

Цікава, што дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА не акцэнтавала ўвагу на ўдзел сына Аляксандра Лукашэнкі ў акцыі.

У гэты ж дзень у Беларусь уехала група расійскіх байкераў з гурту "Начныя ваўкі". Яны маюць намер даехаць да Берліна праз Польшчу і іншыя краіны. Польшча, Чэхія і Нямеччына мелі намер забараніць іх праезд, бо ён, на думку многіх, носіць правакацыйны характар.

Адзначым, што "Начных ваўкоў" у Беларусі сустракалі на ўзроўні Адміністрацыі прэзідэнта. У прыватнасці, у імпрэзе ўдзельнічаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Бузоўскі.

На Кургане Славы "Начных ваўкоў" сустракалі таксама прадстаўнікі ўладаў Мінскай вобласці і члены БРСМ.

Пасля Кургана Славы расійскія і беларускія ўдзельнікі мотапрабегу наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь". Сёння, 27 красавіка, байкеры будуць у Брэсце, наведаюць Брэсцкую крэпасць, а потым паедуць на Захад.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео