BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Жанна Літвіна сыходзіць з пасады кіраўніка БАЖ

24.04.2015
Жанна Літвіна сыходзіць з пасады кіраўніка БАЖ
Личности
Яна не выстаўляе сваю кандыдатуру на пасаду старшыні ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Пра гэта Жанна Літвіна заявіла ў інтэрв’ю часопісу "Абажур" напярэдадні IX з’езду арганізацыі.

Справаздачна-выбарчы з’езд ГА "БАЖ", нагадаем, праходзіць 24 красавіка ў Мінску. 

Падаем вытрымку з інтэрв'ю:   

- Спадарыня Жанна, напярэдадні мінулага з’езда журналісцкай арганізацыі асабіста супраць Вас была зладжаная кампанія цкавання, у якой задзейнічалі "цяжкую артылерыю": фільмы БТ, спісы невыязных, персанальныя "кампраматныя" лісты сябрам асацыяцыі і г. д Аднак тады Вы годна выстаялі і не пакінулі пасаду старшыні. Што ж здарылася цяпер, чаму Вы вырашылі сысці?

- Я бясконца ўдзячная маім калегам, якія на мінулым з’ездзе мяне падтрымалі і адэкватна паставіліся да той хвалі дыскрэдытацыі, якая была разлічаная на развал арганізацыі. Мы выстаялі разам!

Але існуе "закон грамадскай стомленасці". І аднойчы ён пачынае дзейнічаць не толькі ў дачыненні да кіраўнікоў дзяржаваў, але пашыраецца і на актывістаў грамадзянскай супольнасьці. Аднойчы прыходзіць разуменне таго, што, калі ў цябе ёсць пачуццё ўласнай годнасці, гэты крок - вызваленне пасады - чалавек павінен зрабіць свядома, своечасова, годна. Маё адчуванне, што гэты крок зараз проста неабходны. Каб захаваць павагу да сябе, нават з улікам таго, што БАЖ - неад’емная частка майго жыцця.

Я неверагодна ўдзячная тым, з кім была побач гэтыя 20 гадоў.

Я б хацела сваім сыходам падвесці своеасаблівую рысу пад перыядам у гісторыі БАЖ, звязаным з няспынным пераследам людзей нашай прафесіі, жорсткім дзяржаўным рэгуляваннем і ўмяшаннем у нашую працу. Вельмі хочацца спадзявацца, што самыя жорсткія выклікі і выпрабаванні, трагічныя падзеі засталіся ў мінулым.

Я бачу, што вырасла новая генерацыя журналістаў, лідараў БАЖ, якія здольныя адказваць на выклікі часу.

Мой сыход з пасады зусім не азначае, што лёс журналісцкай арганізацыі будзе мне абыякавым. Я застаюся ў БАЖ. І буду вельмі радая, калі акажуцца запатрабаванымі мае досвед і ўзважанасць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео