BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У сусветным рэйтынгу шчасця Беларусь шчаслівейшая за Расію, Украіну, Латвію і нават Польшчу

24.04.2015
У сусветным рэйтынгу шчасця Беларусь шчаслівейшая за Расію, Украіну, Латвію і нават Польшчу
Фота Сяргея Гудзіліна, nn.by
Вышэй за нас у рэйтынгу з суседзяў - толькі Літва.

Сетка па выпрацоўцы рашэнняў у галіне ўстойлівага развіцця (SDSN) апублікавала трэці штогадовы сусветны рэйтынг шчасця, які ствараецца пад эгідай ААН.

Першае месца ў рэйтынгу займае Швейцарыя. За ёй — Ісландыя, Данія, Нарвегія, Канада, Фінляндыя. Апошняе, 158-ае месца, займае афрыканская краіна Тога. Крыху вышэй месціцца Бурундзі, Сірыя, Бенін, Руанда, Афганістан.

Беларусь у рэйтынгу займае 59-е месца. Сярод нашых суседзяў “шчаслівейшай” SDSN прызнала толькі Літву (56-е месца). На ніжэйшых пазіцыях месцяцца Польшча (60-е месца), Расія (64-е месца), Латвія (89-е месца), Украіна (111-е месца).

Цікава, што некаторыя “аўтсайдэры” традыцыйных рэйтынгаў узроўняў жыцця ў Сусветным рэйтынгу шчасця займаюць незвычайна высокія пазіцыі. Так напрыклад, Узбекістан месціцца на 44-ым месцы, Малдова — на 52-м.  

Падчас складання рэйтынгу эксперты SDSN вывучалі сітуацыю ў 158 краінах. Даследаванне грунтуецца на дадзеных Gallup World Poll і ўлічвае такія фактары, як рэальны ВУП на душу насельніцтва, верагодная працягласць жыцця, узровень карупцыі, сацыяльныя свабоды і інш.

Галоўная мэта стварэння рэйтынгу — уздзеянне на дзяржаўную палітыку.

У дакладзе SDSN  адзначаецца, што “усё больш і больш шчасця лічыцца адэкватнай мерай грамадскага прагрэсу і мэтай дзяржаўнай палітыкі. Імкліва расце колькасць нацыянальных і мясцовых органаў улады, якія выкарыстоўваюць паказнік шчасця і вынікі дадзенага даследавання ў пошуках мер па паляпшэнню жыцця людзей”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео