BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускія бамжы падтрымліваюць дэкрэт Лукашэнкі аб дармаедах: Жанчына можа падпрацаваць стрыптызам

24.04.2015
Беларускія бамжы падтрымліваюць дэкрэт Лукашэнкі аб дармаедах: Жанчына можа падпрацаваць стрыптызам
Часовыя "кліенты" Дома начнога знаходжання асобаў без пэўнага месца жыхарства кажуць, што працаваць павінныя ўсе.

Тры тыдні ў краіне дзейнічае Дэкрэт прэзідэнта "аб дармаедах", а мэтавая аўдыторыя гэтага дэкрэта пра яго, можа, і не ведае? "Еўрарадыё" вырашыла пагаварыць пра барацьбу з дармаедамі з бамжамі.

Дом начнога знаходжання асобаў без пэўнага месца жыхарства на вуліцы Ваупшасава. Здалёку заўважаю кандыдата на інтэрв'ю — мужчына сярэдніх гадоў у бруднай падранай вопратцы хістаецца каля дарожнікаў, просіць запальнічку. Але запальнічкі ў рабочых няма, няма яе і ў мяне. Ад мужчыны патыхае алкаголем. Пра Дэкрэт аб дармаедах бомж даведваецца ад мяне:

"...Але я падтрымліваю. Усе павінныя працаваць. А я не магу працаваць, у мяне рукі баляць, я інвалід! Не скажу, як завуць, ну ты і настойлівая", — адварочваецца мужчына.

 Наступная дзіўная для яго навіна — хатнія гаспадыні без дзяцей таксама павінныя плаціць! Гэта кідае галантнага бамжа ў шок.

"Што, у краіне працаваць няма каму? Яна ж жан-чы-на! За што яна плаціць павінная?" — дзівіцца мужчына і ўцякае ад дыктафона, так і не прадставіўшыся.

"Ён алкаголік! Які ён інвалід. Ён можа працаваць, але яго нікуды не возьмуць, ён лічыцца як хворы без пэўнага месца жыхарства і да таго ж алкаголік", — перабівае яшчэ адна жыхарка начлежкі, прадстаўляецца Тамарай.

Сухенькая, рукі трасуцца, але позірк ясны і абсалютна цвярозы. На выгляд жанчыне пад пяцьдзясят, яна бажыцца, што пайшоў восьмы дзясятак. І таксама просіць у мяне агню. Пра Дэкрэт жанчына абсалютна нічога не чула, працаваць таксама ўжо не можа — на пенсіі. Са словаў Тамары, яна працавала і ў гандлі, і прыбіральшчыцай, і жыла "прыпяваючы ў сацыяльнай кватэры на Каменнай Горцы" — кватэру, па яе словах, далі мужу-інваліду. Але муж памёр, а Тамара адправілася на вуліцу. Тамара з крытычнага тону на адрас свайго знаёмага імкліва пераходзіць на жаласны:

"Я тут з лістапада, у мяне прапіска да 10 студзеня, а потым проста на вуліцу, а 10 студзеня — гэта ж маразы самыя будуць! Я як падумаю пра гэта, валасы ўстаюць на галаве дыбарам! Як я галадала — а пенсію не даюць! грошай няма".

Яна таксама падтрымлівае ідэю, што ўсе павінныя працаваць.

"Нас у начлежцы восем жанчын. Не працуюць, але і не могуць, рукі-ногі хворыя", — кажа Тамара і знікае на запраўцы "А-100". Ёй таксама трэба закурыць.

Заўважаю Уладзіміра, яму 57 гадоў. У начлежку трапіў па гэтай справе — робіць па горле рукой — піў. Сын і дачка прадалі кватэру, і бацька застаўся на вуліцы. Уладзімір ідэю дэкрэта... таксама падтрымлівае! Кажа, што працаваў у друкарні, на заводзе, потым шафёрам. Цяпер у начлежцы — уладкаваўся працаваць дворнікам. Туды, як заўважае Уладзімір, патрэбны блат — усіх уладкоўваюць па дэкрэце №18, а яго з вуліцы браць не хацелі. Таму працуе дворнікам у начлежцы.

Па словах Уладзіміра, калі б ён нідзе не быў працаўладкаваны, грошай на падатак, а гэта 3,6 мільёна рублёў, можна было б зарабіць. Ён ведае, як:

"Я аднойчы пачуў фразу "грошы на зямлі", трэба толькі па іх нахіліцца. Вось, да прыкладу, дарожнікі працуюць, пасля іх застаюцца кавалачкі труб — можна здаць! Зноў жа, бутэлькі. Калі паднапружыцца, то за дзень можна сотку зарабіць", — каб зарабіць на падатак дармаеда, Уладзіміру давялося б працаваць 36 дзён без выхадных і святаў.

Вакол начлежкі ўсе вымецена і прыбрана. Да нас падыходзіць яшчэ адзін жыхар начлежкі — Сяргей. Дастае апошнюю цыгарэту, а пачак выкідвае проста на зямлю. Пытаюся ва Уладзіміра, як жа так яго працу не паважаюць, на гэта абодва хорам адказваюць:

"Гэта ўжо не наша тэрыторыя!"

Сяргей — у белай кашулі, пах адэкалону — не просты бомж. У начлежку Сяргей трапіў два месяцы таму, кажа, што атрымалася нейкая цьмяная гісторыя з прапіскай, выпісалі, пакуль быў у турме.

"Па хуліганцы трапіў. Толькі вярнуўся. Будаўніком працую, зарплата ёсць",— кажа хлопец. Ён, як і ўсе тут, ідэю дэкрэта падтрымлівае катэгарычна!

Еўрарадыё: А жанчыны - хатнія гаспадыні? Яны таксама павінныя працаваць?

Сяргей: А што жанчыны? Калі ў іх няма грошай, яны могуць падпрацаваць. Напрыклад, стрыптызам. І мужчыны могуць стрыптызам падпрацаваць, вось вы, напрыклад, як ставіцеся да стрыптызу? Я вось падзарабляю...

Назваць начны клуб, дзе бомж Сяргей дэманструе накачанае цела беларускага будаўніка без прапіскі, ён не можа. Сыходзіць на прыпынак. Туды ж, куды і яго сужыцелі з начлежкі.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, намеснік кіраўніка камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Ларыса Багдановіч не можа адказаць, якім чынам дэкрэт аб дармаедах будзе дзейнічаць на бамжоў. Паводле словаў дэпутата, яны таксама карыстаюцца сацыяльнымі выгодамі, якія прадстаўляюцца дзяржавай, і абавязаныя ўдзельнічаць у фінансаванні дзяржвыдаткаў.

"Бамжоў таксама можна прымусіць працаваць, у рэшце, на грамадска карысных працах. Прыбіраць лясы, уздоўж дарог. Раней прапаноўвалася браць грошы за тое, што бамжы і алкаголікі трапляюць, напрыклад, у рэанімацыю. Але потым мы вырашылі, што гэта будзе біць па кішэні іх сваякоў, а не іх саміх. Як будзе дзейнічаць дэкрэт на бамжоў, я не ведаю".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео