BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Справу незалежнай журналісткі з Бярозы накіравалі на перагляд

21.04.2015
Справу незалежнай журналісткі з Бярозы накіравалі на перагляд
Новы разгляд справы Тамары Шчапёткінай адбудзецца 27-га красавіка.

Позва ў суд Ленінскага раёну Берасця гэтым разам дасланая загадзя і ў пісьмовым выглядзе, на папярэдні суд журналістка атрымала позву ў выглядзе СМС-паведамлення.

Як нагадвае «Радыё Рацыя», сёлета Тамару Шчапёткіну ўжо двойчы прысудзілі да штрафаў, абвінаваціўшы ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ.

Разгляд касацыйнай скаргі па другім прысудзе прайшоў у раённым судзе без яе прысутнасці:

- Я тады была ў судзе. Але яны правялі паседжанне без мяне. Я гэта абскардзіла ў абласным судзе і справу вярнулі на перагляд новаму суддзі ў суд Ленінскага раёна Берасця. Ідуць судовыя разбіральніцтвы ўжо па другім штрафе, дзе мне прысудзілі 7 мільёнаў 200 тысяч.

Журналістка разам з абаронцам Паўлам Алесікам давялі ў абласным судзе, што суддзя Аляксандр Семянчук парушыў закон, правёўшы судовы працэс у яе адсутнасць. Пры тым, што яна з адвакатам у той час былі ў судзе. Касацыйная інстанцыя пагадзілася, што суддзя пазбавіў Тамару Шчапёткіну права на справядлівае судовае разбіральніцтва. Новы разгляд справы распачнецца 27 красавіка а 15-й гадзіне.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео