BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Naka выплаціць 15 мільёнаў рублёў за песняроўскую "Малітву" кампазітару Моўчану

18.04.2015
Naka выплаціць 15 мільёнаў рублёў за песняроўскую "Малітву" кампазітару Моўчану
bnp.by
Такі прысуд быў вынесены 17 красавіка гурту за тое, што музыкі без дазволу кампазітара перапрацавалі ў кавер песню, якую выконваў Уладзімір Мулявін.

Мінскі гурт Naka выплаціць аўтару песняроўскай "Малітвы", кампазітару Алегу Моўчану амаль 15 мільёнаў рублёў за сваю кавер-версію. Такое рашэнне 17 красавіка прыняў Вярхоўны суд.

Суддзя Іна Цысік палічыла, што Анастасія Шпакоўская, Аляксей Паўловіч, Сяргей Шчурко і Зміцер Харытановіч без дазволу перапрацавалі кампазіцыю, якую выконваў Уладзімір Мулявін. Усе довады адказчыкаў яна назвала непераканаўчымі. А Моўчан як уладальнік выключнага аўтарскага права на песню "Малітва" мае права на кампенсацыю за любое выкарыстанне свайго твору без дазволу, паведамляе "Еўрарадыё".

Алег Моўчан рады рашэнню суда, хоць іск кампазітара задаволены часткова. Ён настойваў на іншай суме - 18 мільёнаў за шкоду, нанесеную гуртом, і амаль 9 мільёнаў за судовыя выдаткі:

"Я цалкам задаволены рашэннем суда, нават нягледзячы на тыя сумы, якія яны прысудзілі. Для мяне заўсёды было важным, што калі ёсць прэцэдэнт, калі аўтара пакрыўдзілі, значыць яму можна ісці і адстойваць свае правы. Паглядзіце на мяне! Я зусім не пераймаюся, што сумы не тыя, якія мы заяўлялі. Я, шчыра кажучы, так і думаў. Таму калі мяне вінавацілі ў нейкім жлобстве... Карацей, хто абзываецца, той сам называецца".

Анастасія Шпакоўская таксама выглядае, можна сказаць, шчаслівай. Па-першае, судовая справа, якая вылілася ў 6 паседжанняў, скончаная. Па-другое, у суме 15 мільёнаў супраць 27 розніца ёсць!

"Гэты твор рашэннем суда належыць выключна Алегу Уладзіміравічу Моўчану. То бок, каб у гэтым пытанні ніхто больш ніколі не сумняваўся і разумеў, што калі аднойчы вам захочацца пераспяваць мелодыю, рэчытатывам ці паміж слоў сказаць некалькі радкоў гэтага твора, усё гэта можа абярнуцца як мінімум Вярхоўным судом", - папярэджвае спявачка.

Праўда, задаволіць сустрэчны іск Анастасіі Шпакоўскай, дзе яна спрабавала аспрэчыць выключнае права кампазітара на "Малітву", суд адмовіў з-за адсутнасці даставерных доказаў. Але, мяркуе вакалістка гурта, яна зрабіла ўсё магчымае для таго, каб песня належыла калі не ўсяму беларускаму народу, дык хаця б ансамблю "Песняры".

Прадзюсар праекта "Re:Песняры" Сяргей Будкін мяркуе, што мэта праекту не спраўдзілася - паказаць пераемнасці пакаленняў не ўдалося:

"Таму што пакаленні між сабой, аказваецца, ніяк не звязаныя і дамовіцца паміж сабой не ў стане нават адносна такіх рэчаў, як песня "Малітва". Калі задумацца, за што быў суд, то становіцца крыху страшна за будучыню нашай культуры, музыкі і краіны. Мне шкада кампазітара Моўчана, які толькі што сваімі рукамі закапаў спадчыну "Песняроў" у зямлю. Мае спачуванні тым, для каго "Песняры" і песня "Малітва" нешта значаць. Слухайце запісы ў архівах".

Нагадаем, Анастасія Шпакоўская і гурт Naka узялі ўдзел у праекце Re:Песняры, прымеркаваным да 45-годдзя славутага беларускага ансамбля. Падчас падрыхтоўкі трыб'юта ініцыятары сутыкнуліся з шэрагам праблем. Кампазітар Алег Моўчан не дазволіў уключаць у праект яго знакамітую "Малітву" (версія Шпакоўскай яму не спадабалася). Нягледзячы на забарону аўтара, гурт Naka рызыкнуў і выканаў свой варыянт "Малітвы" на прэзентацыі праекта. Як кажуць удзельнікі калектыву, выключна ў знак пашаны да творчасці "Песняроў".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео