BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Таццяна Вадалажская: Грамадзянская ідэнтычнасць - галоўны механізм супраціву ва ўмовах інфармвайны

16.04.2015 Алесь Гізун
Таццяна Вадалажская: Грамадзянская ідэнтычнасць - галоўны механізм супраціву ва ўмовах інфармвайны
belaruspartisan.org
Адукацыйны курс “12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці”, які стартаваў у Мінску 4 – 5 красавіка, мае за мэту “перазагрузіць” наша ўяўленне пра грамадзянскасць, што ўмацавала б імунітэт беларусаў падча

Гэта б ўмацавала  імунітэт беларусаў падчас глабальных геапалітычных разборак сучаснасці.

“12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці” – распрацаваны грамадскай кампаніяй “Грамадзянскасць.BY” пілотны адукацыйны курс, скіраваны на актуальнае разуменне, што ёсць грамадзянскасць у сучасным свеце.

Натуральна, што з гістарычнымі зменамі грамадска-палітычных стасункаў зазнала трансфармацыю і паняцце грамадзянскасці. Што значыць быць грамадзянінам? Адказы на гэта пытанне ў розныя часы былі розныя.

Арыстоцель яшчэ ў IV ст. да н.э. даў кароткую і ясную дэфініцыю грамадзянскасці: “Грамадзянін – гэта той, хто ўладарыць над уладаю”. У сучаснай Беларусі грамадзянская пазіцыя часта акрэсліваецца наступнай пашыранай формулай: “Ад нас нічога не залежыць!” Па гэтых прыкладах можна меркаваць, наколькі наша сённяшняе разуменне грамадзянскасці далёкае ад першасных азначэнняў і фармулёвак паняцця.

Для многіх удзельнікаў курса, як высветлілася падчас знаёмства, паняцце грамадзяніна асацыюецца перадусім з наяўнасцю пашпарта. Між іншым, толькі 4 з 10 удзельнікаў здолелі ўзгадаць ледзь не самую важную дату ў найноўшай гісторыі нашай краіны – першы Дзень Незалежнасці 27 ліпеня.

Дык ці дастаткова ўсяго толькі мець пашпарт, каб называцца паўнавартасным грамадзянінам? Ці не ёсць наш асноўны дакумент няхай і важным, але перадусім фармальным атрыбутам грамадзяніна? І ці не выяўляецца дэфініцыя, дадзеная Арыстоцелем амаль дзве з паловай тысячы гадоў таму, больш змястоўнай і актуальнай за наша сённяшняе ўяўленне пра грамадзяніна і грамадзянскасць?

На падобныя пытанні і маюць на мэце адказаць для сябе ўдзельнікі курса “12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці”. Першы модуль заняткаў быў прысвечаны вытокам і эвалюцыі паняцця грамадзянскасці ад старажытнасці да сённяшняга дня.

У эпоху постмадэрну, эпоху неахопнай шматзначнасці і татальнай размытасці сэнсаў, наша ўяўленне пра грамадзянскасць патрабуе перазагрузкі. Для беларусаў сёння гэта асабліва важна, улічваючы  актуальную геапалітычную сітуацыю ў рэгіёне і звязаную з ёй пагрозу ўсяму нацыянальнаму. Ці здолее беларускае грамадства з так і недафармаванай нацыянальнай свядомасцю супрацьстаяць выкліку сучаснасці і якую ролю тут можа згуляць усвядомленая і трывалая грамадзянская пазіцыя?

Дэталёва на гэту тэму пагадзілася паразмаўляць са Службай iнфармацыi “ЕўраБеларусі” кандыдат сацыялагічных навук Таццяна Вадалажская. З яе экспертным меркаваннем удзельнікі курса ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца падчас першага модуля заняткаў:

- Таццяна, наколькі ў сённяшняй Беларусі ёсць вострая неабходнасць займацца грамадзянскай адукацыяй? Чаму гэта такая пільная і актуальная праблема?

- Грамадзянская адукацыя актуальная заўсёды, пакуль існуюць грамадзяне і іх дзяржавы. Добра, калі гэта адукацыя мае ўжо сфармаваную сістэму, якая працуе зладжана, як традыцыя. У Беларусі не так. Нягледзячы на ўжо дастаткова доўгую гісторыю незалежнага дзяржаўнага існавання, грамадзянская адукацыя ў Беларусі падзелена як мінімум на дзве альтэрнатыўныя часткі. Яны адрозніваюцца і зместам, і грамадзянамі, якія выспяваюць у межах такой адукацыі. А ва ўмовах разгортвання інфармацыйнай вайны і агрэсіўнага ўздзеяння на ідэнтычнасці і культуру, устойлівая грамадзянская ідэнтычнасць – галоўны механізм супраціву ў гэтай вайне. Сёння мы такой заслоны не маем, а значыцца мы не абароненыя перад такім уздзеяннем.

-  Вы можаце прадэманстраваць які-небудзь прыклад з нашых сённяшніх рэаліяў, які ілюстраваў бы дэфіцыт адпаведнае адукацыі ў беларускім грамадстве?

Апошнія апытанні грамадскага меркавання паказваюць, што большасць беларусаў гатовы прыняць страту незалежнасці краіны. Гэта самы яскравы прыклад. Ранейшыя даследаванні таксама ясна паказвалі, што беларусам вельмі бракуе ведаў пра гістарычныя і культурныя падмуркі сваёй нацыі і сваёй грамадзянскасці. Надта малы спіс гістарычных персон, культурных дзеячоў і сімвалў, якія сёння яднаюць Беларусь.

- Вы заўважаеце прабел у грамадзянскай адукацыі беларусаў з боку дзяржаўных інстытуцыяў? Наколькі ён маштабны?

- Праблема ў грамадзянскай адукацыі з боку дзяржавы перадусім са зместам:  ён вельмі моцна звязаны з беззмястоўнай ідэялогіяй, якая арыентавана толькі на захаванне статус-кво, а не на нацыяльнае развіццё. Яна  захоўвае ў сабе шмат недарэфлексаваных савецкіх  элементаў, але ў ёй адсутнічае непасрэдна беларускі змест. З гэтага вынікае і праблема дэвальвацыі грамадзянскасці і пачуцця патрыятызма. І праблема гэта вельмі маштабная.

- Што ў такой сітуацыі мог бы паправіць курс “12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці”? Ці маглі б Вы зрабіць першасныя высновы па першым этапе курса?

- Тут важна адзначыць, што сёння вельмі важныя курсы, скіраваныя на ўдумлівае разгляданне самога працэсу грамадзянскай адукацыі і яго арганізацыі. Нерэфлексійны працяг працы не памяняе тэндэнцыі. Мне спадабаліся актыўнасць і зацікаўленасць  ўдзельнікаў курса. Але мне падалося, што слухачы часцей захапляюцца больш простымі пытаннямі, якія на паверхні і якія даволі часта абмяркоўваюцца. Менш увагі надаюць канцэптуальным пытанням – рэфлексіі самой сістэмы грамадзянскай адукацыі,  праблемным момантам яе пабудовы.

- Надзвычай разнастайная аўдыторыя курса (ад актывістаў недзяржаўных арганізацый да школьных педагогаў) – гэта выпадковасць ці тактычны ход? На якіх падставах могуць паразумецца такія розныя людзі?

- Думаю, гэта вельмі правільна. Звычайна адна з заганаў арганізацыі грамадзянскай адукацыі ў тым, што вылучаюцца нейкія “структуры”,  якія нібыта адказныя за гэту адукацыю. Насамрэч, нават калі хтосьці вылучаецца ў гэтай дзейнасці, сама грамадзянская адукацыя даволі шырокі працэс, што закранае чалавека фактычна ў любой сітуацыі. Таму калі мы спрабуем выбудоўваць, паляпшаць грамадзянскую адукацыю, трэба каб гэта развіццё адразу абмяркоўвалася і прадумвалася пры камунікацыі самых розных пазіцый. А падставай для паразумення для ўсіх можа быць менавіта агульная сістэма адукацыі, якая будуецца на агульных прынцыпах, імкнецца да агульных мэтаў, базуецца на агульных уяўленнях пра сучаснае грамадзянства, сучасны свет і адукацыйныя тэхналогіі, якія ахопліваюць і школу, і мастацтва, і СМІ, і войска… Падствай для разумення ёсць сістэмнае мысленне ўсяго працэсу і здольнасць самавызначэння ў ім, плюс здольнасць да камунікацыі.

- У сваім выступе вы казалі, што беларусам не стае ўласнага канону, які аб’яднаў бы нацыю незалежна ад таго, ці знаёмыя міжсобку людзі ў пэўнай сітуацыі. Ці не магла б беларуская мова стацца адным з такіх моцных канонаў, базавай каштоўнасцю, што, пры ўмове яе глыбейшай інтэграванасці ў наша жыццё, аб’яднала б беларусаў?

- Калі гаворка ішла пра канон, меўся на ўвазе комплекс сэнсаў, сюжэтаў, ведаў, якія ствараюць падмурак для таго, каб людзі маглі паразумецца. Як хрысціяне, ды ўвогуле еўрапейцы, маюць за такі падмурак Біблію. Гэта вобразы, сюжэты, сэнсы – вядомыя ўсім, на якія усе спасылаюцца, каб паразумецца. Звычайна ўсё гэта ўвасабляецца ў кнігах, іншых творах мастацтва, гістарычных персонах, песнях, цяпер, напэўна, і ў фільмах... Калі хтосьці ў працэсе грамадзянскай адукацыі хоча апеляваць да вобразаў “патрыётаў”, то гэтыя вобразя мусяць быць у культурным падмурку кожнага чалавека. І ўжо далей можна вызначацца са стаўленнем. Але калі, напрыклад, імя Льва Сапегі для 60% беларусаў ні з чым не звязана, то няма нават базы для таго, каб вырашаць, ці ёсць ён асабіста для мяне ўзорам грамадзянскасці. Мова ў дадзеным выпадку інструмент, сродак.

- Але мова – і адзін з найгалоўнейшых нацыятворчых чыннікаў…

– Сапраўды, мова – вельмі моцны фактар аб’яднання, адчування еднасці, фактар вызначэння сваёй культуры. Але тут вельмі важна разумець, што мова – вельмі складаная сістэма. Напрыклад, людзі старэйшага (савецкага) пакалення, калі нармальна ставяцца да сучаснай беларускай мовы, часта не ўспрымаюць яе класічны варыянт,  г. зв. “тарашкевіцу”. Гэтыя два варыянты мовы хутчэй з’яўляюцца знакам падзелу культуры, а не адзінства, бо  кожная з версій утрымлівае ў сабе на розных узроўнях мовы дадатковыя сацыяльныя, палітычныя і іншыя сэнсы. Апошнім часам беларуская мова становіцца для больш шырокага кола людзей фактарам дэ-ідэнтыфікацыі з расіянамі, фактарам пачування сваёй адметнасці, а таксама і палітычным выбарам.

– Дык як вы самі адказалі б на пытанне, вынесенае вамі для абмеркавання ўдзельнікамі курса: ці можа Беларусь абмінуць этап пабудовы нацыянальнай дзяржавы?

– Фармальна можа, бо гістарычны і сацыяльны працэс не падпарадкоўваецца законам дэтэрмінацыі. Але пытанне ў тым, што гэта будзе за дзяржава па сваёй сутнасці, чыя яна будзе? Тут і цяпер адмаўленне ад нацыянальнай дзяржавы сярод іншых нацыяльных дзяржаваў можна ўявіць толькі ў выпадку, калі яна стане чыёйсьці часткай. Гэта, на мой погляд, пытанні даволі абстрактныя, як кажуць, на ўяўленне... У нас няма іншага шляху, апроч таго, каб нарэшце стацца дарослымі, прызнаць сябе паўнавартаснай нацыянальнай дзяржавай і пачаць клапаціцца пра тое, якое месца яна займае ў Еўропе, на якіх падставах існуе і што нам рабіць далей…

–  Што б вы параілі на гэтым этапе ўсім наведнікам курса “12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці”?

– Калі ўзнікаюць пытанні – не імкнуцца адказаць на іх простымі формуламі, якія вам ужо вядомыя. Спрабаваць уявіць, што ад спосабу нашага думання залежыць, як будуць думаць пра Беларусь тыя, хто ўбачыць яе пасля нас, каму калісьці давядзецца жыць у тым свеце, які мы сёння будуем. І яшчэ адна парада: глядзіце на Беларусь і сябе не як на выспу, а ў звязку з працэсамі, якія разгортваюцца вакол.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео