BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Хатнія коцікі і паспяховыя людзі атрымалі свае сацсеткі ў Беларусі

07.04.2015
Хатнія коцікі і паспяховыя людзі атрымалі свае сацсеткі ў Беларусі
Адмысловыя сеткі для жывёл і багатых грамадзянаў створаныя ў беларускай інтэрнэт-прасторы.

Беларускі праект Pet2You - першая паўнавартасная сацсетка для жывёл і іх гаспадароў, піша tut.by.

Пакуль Pet2You разлічаная толькі на ўладальнікаў катоў і сабак, але з цягам часу зарэгістравацца змогуць і ўладальнікі іншых жывёл.

Праект нагадвае звычайныя сацсеткі для людзей - рэгіструюцца ў ёй, як ні дзіва, не жывёлы, а іх гаспадары.

У сацсетцы яны змогуць знайсці аднадумцаў і сяброў, распавесці пра сваіх гадаванцаў, адшукаць адказы на важныя пытанні ў энцыклапедыі, разлічыць рацыён жывёлы, а таксама прасачыць за жывёлай на мапе з дапамогай трэкеру у сервісе PetXNet.

Трэкер для адсочкі жывёлы будуць прапаноўваць па цане каля мільёна рублёў. Таксама сярод платных функцый сацсеткі абвесткі аб продажы жывёл ці пошуку партнёраў для жывёлы.

Другая новая беларуская сацсетка - праект былога футбаліста Юрася Юрчанкі "Краіна мараў". Пра яе распавядае "Радыё Свабода".

"Краіна мараў" - беларускамоўная сацсетка для паспяховых людзей. У ёй кожны чалавек можа паставіць сабе мэту і дзяліцца поспехамі на шляху да яе.

Таксама пры рэгістрацыі можна пазначыць узровень валодання мовай.

Юрчанка распрацоўвае сацсетку самастойна і без спонсараў.

Пэўны час Беларусь заставалася практычна без уласных сацсетак: у лістападзе 2014 года закрылася Vseti.by, 20 красавіка tut.by выдаліць усе сляды ўласнай сацсеткі "Я тут".

Самай папулярнай сацсеткай Беларусі ёсць расійская "УКантакце", багата беларусаў зарэгістраваныя на амерыканскіх Facebook, Twitter, Instagram ды расійскай "Аднакласнікі". Магчыма, дзве траціны беларускіх інтэрнаўтаў зарэгістраваныя на Google+, але самі пра тое не здагадваюцца.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео