BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дэвід Полік абраны новым рэктарам ЕГУ, але механізм выбараў - таямніца нават для кандыдатаў

07.04.2015
Дэвід Полік абраны новым рэктарам ЕГУ, але механізм выбараў - таямніца нават для кандыдатаў
Личности
kyky.org
"Я не галасавала за Дэвіда Поліка", - кажа ўдзельніца выбараў.

У ЕГУ нарэшце абралі новага рэктара. Паводле БелаПАН, ім стаў амерыканец Дэвід Полік, хоць афіцыйна адміністрацыя ўніверсітэта не абвясціла вынікі. Разам з ім на гэтую пасаду ў фінале выбараў прэтэндавалі палітык Аляксандр Мілінкевіч і выкладчыца ЕГУ Таццяна Шчытцова. Спрабуем разабрацца, як у кіраўніцтве беларускага ўніверсітэта ў Вільні аказаўся амерыканец, паведамляе "Еўрарадыё".

Як абіралі новага рэктара

Дэвіда Поліка абралі на агульным сходзе саўладальнікаў універсітэта. Паводле адных звестак, яго абіралі 3 выбарцы, паводле іншых - пяць. Але ўсё адно адзін голас быў не на карысць Поліка.

"Галасы раздзяліліся, я галасавала супраць Поліка, - апісвае свой выбар Ала Сакалова, сябра агульнага сходу саўладальнікаў. - У мяне было меркаванне, што наш універсітэт мусіць узначальваць чалавек, які доўга ў нас працаваў, які ведае нашы праблемы, ведае мовы, ведае беларускую культуру".

Студэнты не бралі ўдзелу ў канчатковым галасаванні, хаця і правялі сваё. Па выніку студэнцкіх выбараў пасаду рэктара мусіла заняць Таццяна Шчытцова. А на агульнае галасаванне студэнтаў не запрасілі, нягледзячы на іх патрабаванні.

"Калі мы прыходзілі на паседжанні камісіі, мы дзяліліся сваім меркаваннем і вынікамі студэнцкага галасавання, - апісвае студэнцкі ўдзел Марыя Сляпцова, сябра студэнцкага прадстаўніцтва. - Мы прынялі рэзалюцыю з просьбай даць нам месца ў выбарчай камісіі, але яе праігнаравалі".

Хто хацеў кіраваць ЕГУ

Адразу на пасаду рэктара прэтэндавалі шасцёра кандыдатаў. Гэта лідар Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, гісторык Алесь Краўцэвіч, філосаф Таццяна Шчытцова, Дэвід Полік, які цяпер выконвае абавязкі рэктара, дырэктар офіса Інстытута міжнароднай адукацыі (Масква) Эдвард Рослаф, а таксама прарэктар ЕГУ па развіцці і камунікацыі Дарыюс Удрыс.

Пасля трох лідараў са спісу папрасілі напісаць пашыраныя праграмы для ўніверсітэта. У выніку абіралі паміж Аляксандрам Мілінкевічам, Таццянай Шчытцовай і Дэвідам Полікам. Студэнты праводзілі свае выбары яшчэ ў снежні, а ўжо пасля мелі шанец азнаёміцца з праграмамі кандыдатаў.

Адзін з кандыдатаў, Аляксандр Мілінкевіч, ужо заклікаў да перавыбараў праз непразрыстасць галасавання:

"Усе стаміліся ад гэтых таямніц. Ні студэнты, ні выкладчыкі не былі прадстаўленыя на галасаванні. Гэта ж публічны ўніверсітэт, а не прыватны. Нам усім хочацца, каб ён працаваў на Беларусь".

Што будзе з ЕГУ далей

Пакуль адміністрацыя адмоўчваецца і абяцае ў хуткім часе афіцыйна паведаміць імя новага рэктара. А таксама распавесці, як яго абіралі. Імаверны новы рэктар Дэвід Полік раней узначальваў некалькі прыватных каледжаў у ЗША,  прафесар філасофіі. Выконваў абавязкі прэзідэнта  Дзяржаўнага ўніверсітэта Нью-Ёрка (SUNY, аддзяленне ў Кортлэндзе), працаваў прэзідэнтам і галоўным выканаўчым дырэктарам Чыкагскага інстытута мастацтваў. Выконваў абавязкі рэктара ў ЕГУ. Цяпер ён вывучае рускую мову, беларускай не валодае.

Пры гэтым Міністэрства замежных спраў Літвы ўжо выказала заклапочанасць выбарамі рэктара ў ЕГУ. Незразумела, што будзе і са звольненымі выкладчыкамі, а гэта Павел Церашковіч, Максім Жбанкоў, Вольга Шпарага. У разгар канфлікту паміж адміністрацыяй ЕГУ і Сенатам працы пазбавіліся таксама старшыня прафсаюза Аляксей Крывалап і яго намеснік Канстанцін Ткачоў.

Асноўная праблема для новага рэктара - захаваць ЕГУ беларускім універсітэтам. Бо ў новым Статуце, які прынялі летась, дэкларуецца, што "ЕГУ з’яўляецца літоўскай недзяржаўнай установай вышэйшай прафесійнай адукацыі".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео