BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сусветна вядомаму беларускаму навукоўцу Барысу Кіту - 105 гадоў (ВІДЭА)

06.04.2015
Сусветна вядомаму беларускаму навукоўцу Барысу Кіту - 105 гадоў (ВІДЭА)
6 красавіка спаўняецца 105 гадоў Барысу Кіту - выбітнаму беларускаму педагогу і навукоўцу, які спрычыніўся да падрыхтоўкі палёта чалавека на Месяц.

У Беларусі Барыс Кіт вядомы перадусім як актыўны дзеяч дыяспары і культурны мецэнат у эміграцыі.

Барыс Кіт (яго сапраўднае прозвішча - Кіта) нарадзіўся ў 1910 годзе ў беларускай сям’і ў Пецярбургу. Праз восем год сям’я вярнулася на радзіму. Ён скончыў Навагрудскую беларускую гімназію, фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта.

У 1930–1940-я гады Барыс Кіт займаўся пераважна выкладчыцкай, педагагічнай дзейнасцю. Спачатку ён меў непрыемнасці з польскімі ўладамі, а ў часе Другой сусветнай вайны трапляў у турму гестапа. У гады акупацыі ён ствараў беларускія школы, што дазваляла выратаваць моладзь ад адпраўкі ў Германію на прымусовыя працы, піша "Еўрарадыё".

З лета 1944 года Барыс Кіт эміграваў у Германію. У 1945-48 гадах ён вывучаў медыцыну ў Мюнхенскім універсітэце, а ў 1948 годзе перабраўся ў ЗША. Тут ён стаў актыўным дзеячам дыяспары і дапамог болей як 300 сем’ям беларускіх палітуцекачоў трапіць у Злучаныя Штаты.

У ЗША ён спачатку рэалізаваў сваю хімічную адукацыю і працаваў у фармацэўтычных кампаніях. Але потым ён вярнуўся да фізікі і матэматыкі і ўвайшоў у склад навукоўцаў, якія займаліся праблемамі касманаўтыкі. Займаў пасады ў кампаніях і ведамствах аэракасмічнай галіны. Сярод іншага Барыс Кіт падрыхтаваў матэматычны разлік палётаў касмічных караблёў на Месяц і стаў аўтарам першага ў гісторыі падручніка па ракетнай тэхніцы і ракетным паліве Rocket Propellant Handbook (1960).

За ўнёсак у развіццё астранаўтыкі Кіт быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: лаўрэат залатога медаля Германа Оберта і Вернэра фон Браўна (ФРГ), сябар Залы славы Вашынгтонскага біяграфічнага інстытута (ЗША), уладальнік падзякі Федэрацыі касманаўтыкі Расіі. Імя Кіта сярод славутых навукоўцаў Амерыкі замуравана ў капсуле часу ў сцяну Капітолія.

У эміграцыі ён стаў мецэнатам беларускай культуры. У 1990-х гадах Барыс Кіт тройчы наведваў  Беларуь і спрабаваў закласці нацыянальны ўніверсітэт еўрапейскага кшталту. Барыс Кіт - ганаровы жыхар Навагрудка, дзе адчынены яго музей (2008).

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео