BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Яшчэ адну журналістку судзяць за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі

01.04.2015
Яшчэ адну журналістку судзяць за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі
Берасцейская журналістка не з’явілася на суд, бо нават не ведала пра яго.

Іне Хоміч патэлефанавалі з раённага суда і паведамілі, што яна не з’явілася на паседжанне. Пры гэтым позвы ў суд журналістцы не дасылалі. Праз тэлефон сакратарка паведаміла новую дату судовага паседжання –1-га красавіка а 9-й гадзіне раніцы.

Журналістка прыгадвае, з чым звязаная яе справа:

- Справа звязаная з працай на замежнае СМІ без акрэдытацыі – класічны выпадак. У Іванаве я брала каментар наконт адкрыцця Музею хлеба ў Мотылі, што ў Іванаўскім раёне. І мясцовыя спецслужбы завялі справу і адправілі ў міліцыю.

Іна Хоміч збіраецца 1 красавіка прысутнічаць на судовым паседжанні ў сваёй справе, якая тычыцца супрацы з «Радыё Рацыя». Прыгадаем, што іншага берасцейскага журналіста – Алеся Ляўчука – некалькі дзён таму прысудзілі да штрафу ў памеры 21-ой базавай велічыні без яго прысутнасці на судзе. Журналіста пакаралі за супрацу з тэлеканалам “Белсат”. Раней падобным чынам была пакараная Тамара Шчапёткіна з Бярозы, якой прысудзілі 40 базавых велічынь штрафу.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео