BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Незалежную журналістку Іну Хоміч аштрафавалі на 30 базавых за працу без акрэдытацыі

01.04.2015
Незалежную журналістку Іну Хоміч аштрафавалі на 30 базавых за працу без акрэдытацыі
Хоміч судзілі 1 красавіка ў Брэсце.

30 базавых велічынь за распаўсюд і выраб прадукцыі СМІ – столькі прыйдзецца заплаціць незалежнай журналістцы Іне Хоміч, якую судзілі 1 красавіка за супрацу з "Беларускім Радыё Рацыя" без акрэдытацыі ў МЗС Беларусі.

Напярэдадні Іне Хоміч патэлефанавалі з раённага суда і паведамілі, што яна не з’явілася на паседжанне. Судовае паседжанне прызначылі на 1 красавіка праз тэлефон. Вынік суда не стаў нечаканасцю, распавяла «Радыё Рацыя» Іна Хоміч:

- Штраф у памеры 30 базавых велічынь – гэта 5 млн 400 тыс беларускіх рублёў. Паседжанне прайшло хутка. Суддзя Раіса Лабачэўская сказала, што ёсць закон "Аб СМІ", і хочацца ім ці не хочацца, а прыходзіцца ім яго выконваць. Я апелявала да таго, што Канстытуцыя без абмежаванняў дазваляе грамадзянам Рэспублікі Беларусь збіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Ну, але закон пра СМІ ў нас, аказваецца, больш шануецца, чым Канстытуцыя.

Па падліках ГА “БАЖ”, у 2015 годзе па стане на 1 красавіка паводле арт. 22. 9 КаАП:

- Суды шэсць разоў штрафавалі незалежных журналістаў: Іну Хоміч, (Брэст, 30 базавых), Алеся Ляўчука (Брэст, 21 базавая), два разы – Аліну Літвінчук (Брэст, 30 базавых і 40 базавых), Тамару Шчапёткіну (Бяроза, Брэсцкая вобласць, 40 базавых) і Ларысу Шчыракову (Гомель, 20 базавых).

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео