BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алесь Лагвінец: Людзі павінны адваёўваць для сябе прасторы свабоды

26.03.2015
Алесь Лагвінец: Людзі павінны адваёўваць для сябе прасторы свабоды
Калі Беларусь хоча пабудаваць прыстойную і квітнеючую краіну, шлях еўрапейскага выбару і нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння – гэта адзіны шлях для гэтага. Інакш Беларусь можа стаць калоніяй Расіі.

25 сакавіка дэмакратычныя сілы Беларусі адзначылі чарговыя ўгодкі абвяшчэння ў 1918 года Беларускай Народнай Рэспублікі.

Традыцыйна апазіцыя адзначае гэта связа шэсцем і мітынгам. Фармат мерапрыемства быў скарэктаваны мінскім чынавенствам, якое перанесла яго правядзенне на працоўны час (з заяўленых 18 на 15 гадзін). Унесли карэктывы і самі арганізатары, якія вырашылі не праводзіць мітынг у агароджаным праваахоўнымі органамі кутку мінскага парку.

Тым не менш, колькасць удзельнікаў акцыі прыкладна не адрознівалась ад тых, што праходзілі на працягу некалькі апошніх гадоў. Са станоўчых вынікаў - значная колькасць моладзі, адмоўных - прарываў у вулічнай актыўнасці зноў не назіралась.

Аб выніках акцыі Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” расказаў палітолаг, намеснік старшыні руху “Зв Свабоду”, які выступаў адным з арганізатораў мерапрыемства, Алесь Лагвінец.

- Ці магчыма назваць акцыю ўдалай з тэхналагічнага боку, калі спачатку прайшло шэсце, а затым у апошні момант было заяўлена аб адмене мітынгу?

- Такое завяршэнне пакінула людзям час, каб адсвяткаваць Дзень Волі ў сямейным коле.

Трэба быць рэалістамі і глядзець на тое, што мы можам сёння зрабіць. Велізарны плюс, што людзей было даволі шмат, што была моладзь, якая паспрабавала ўнесці свае ідэі і рэалізаваць іх. Не ўсё атрымалася, але, я думаю, сённяшнее дзеянне з большага выклікала ў людей станоўчыя эмоцыі. Вельмі прыема бачыць шмат маладых дынамічных твараў, людзей, якія хочуць святкаваць разам. А які фармат прымае акцыя, гэта ўжо другаснае.

- Спачатку арганізатары акцыі якраз і націскалі на нейкую відовішчнасць, аднак правесці той жа канцэрт так і не ўдалося. Пралікі ініцыятараў мерапрыемства?

- Ёсць рэальнасць. Была спроба арганізаваць канцэрт. Па розных прычынах гэтая спроба аказалася няўдалай. Можна здагадвацца аб прычынах гэтага. Ідэя больш шырокіх святочных момантаў падчас правядзення Дня Волі, лічу, правільная, і на гэтай глебе ў наступныя гады будуць з’яўляцца новыя ініцыятывы, і гэта вельмі добра.

25 сакавіка было больш сімволікі, былі стужкі, вялікая колькасць сцягоў. Гэта перыяд арганічнай працы і сімвалічных дзеянняў. І вельмі важна, што ён паступова ідзе.

- Як лічыце, якім чынам успрымалася акцыя звычайнымі жыхарамі Мінска? Бачыў, што некаторыя нават ледзь не збягалі як мага надалей ад яе. Ці не ўспрымаюцца мерапрыемствы апазіцыі занадта маргінальнымі?

- Я думаю, што не. У кожнага свое погляда, а важна сіла духу.

- Пратэстны патэнцыял апазіцыі абмяжоўваецца ўдзельнікамі акцыі?

- Я думаю, што ён большы.

- Заяўлялася, што на наведванне акцыі можа істотна паўплываць перенос мерапрыемства на больш ранні час. Што ў выніку?

- Я думаю, што прыйшлі тыя, хто хацеў прыйсці. Не думаю, што колькасць удзельнікаў акцыі была радыкальна большай, калі б яна пачыналася на пару гадзін пазней.

Людзі шукалі розныя магчымасці, каб патрапіць на акцыю.

- Падобныя фарматы вулічных мерапрыемстваў надалей патрэбны?

- Назавіце іншыя дзеянні ў Беларусі, якія збіраюць столькі людей.

- Але ж гэта ўсяго два – тры разы на год

- Салідарнасць у дадзеным выпадку вельмі важная. Бываюць выпадкі, калі і невялікая колькасць людей мае значэнне.

- Як пашырыць салідарнасць?

- Гэта арганічная праца. Мы бачым, што ёсць новыя сродкі камунікацыі, якія дазваляюць распаўсюджваць свае ідэі і пераконваць моладзь. Калі молодзь будзе яшчэ больш актыўнай, будзе спрабаваць працаваць з тымі, хто ўжо мае пэўную палітычную гісторыю, паступова ўсё будзе нармальна.

Мы ідзем такім жа шляхам, як і іншыя народы. Людзі павінны адваёўваць для сябе прасторы свабоды. Такая крытычная маса саспее і ў Беларусі ў пэўны момант.

Калі мы хочам пабудаваць квітнеючую прыстойную Беларусь, шлях еўрапейскага выбару, нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння – гэта адзіны шлях. Інакш мы станем калоніяй Расіі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео