BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Як праходзiла шэсце на Дзень Волі ў Мінску

25.03.2015
Як праходзiла шэсце на Дзень Волі ў Мінску
Фота Сяргея Гудзіліна
На шэсце 25 сакавіка ў беларускай сталіцы сабралося 1,5 тысячы чалавек. Моладзь актыўна скакала пад скандаванне "Хто не скача, той маскаль".

1500 чалавек сабраліся на шэсце 25 Сакавіка - у дзень 97-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР. Час быў працоўны, таму большую частку ўдзельнікаў склала моладзь і старэйшыя людзі. Моладзь актыўна скакала пад скандаванне "Хто не скача, той маскаль", паведамляе "Наша Ніва".

Хроніка падзеяў:

17:10

Патрыярх беларускай гуманітарыстыкі, доктар філалагічных навук Арсень Ліс сказаў, што ён уражаны, колькі моладзі выйшла на Дзень Волі, што ў яго ад гэтага слёзы на вачах. Сапраўды, ён плакаў, гледзячы на тлум юнакоў у парку Дружбы Народаў.

17:01

Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выступіў у парку Дружбы Народаў. Ён сказаў, што арганізатары вырашылі скончыць акцыю шэсцем. Мітынгу не будзе, абвесціў ён, і прапанаваў працягнуць святкаванне Дня Волі ў барах і кавярнях Мінска ды ў коле сяброў.

16:50

Колькасць удзельнікаў шэсця вырасла да 2 тыс. чалавек. Зараз галава калоны пераходзіць дарогу ў кірунку плошчы Бангалор.

16:35

На рагу вуліцы Сурганава і Бяды знаходзіцца вялікі бел-чырвона-белы сцяг, прыкладна паўтара на тры метры.

16:33

Калона перайшла вуліцу Куйбышава, рэшта ідзе яшчэ каля вуліцы Якуба Коласа.

16:32

Падчас пачатку акцыі ля «Кастрычніка» стаялі два чалавекі ў балаклавах і са сцягам, хоць міліцыя, і ўдзельнікі Дня Волі настойліва патрабавалі балаклавы зняць. Падчас шэсця па Сурганава хлопцы ў балаклавах пабеглі ў двары, за імі людзі ў цывільным. Лёс хлопцаў у балаклавах пакуль невядомы.

Таксама прыкмета сёлетняга шэсця — за ім масава назіраюць прахожыя. Няма будынка, з якога не глядзяць, стаяць масава на ганку медцэнтра «Нардзін». вітаюць.

Актывіст руху «За Свабоду» Мікіта Семяненка сказаў, што шэсце скончыцца ў McDonalds на плошчы Бангалор, людзі будуць разыходзіцца.

Аб прычынах адмены мітынгу актывіст адказаў, што на жаль, многія музыкі адмовіліся ад удзелу ў канцэрце, бо час працоўны, і акрамя таго, «людзям надакучыла слухаць пустыя прамовы».

16:15

Пачатак калоны дайшоў да вуліцы Якуба Коласа, хвост каля вуліцы Кузьмы Чорнага. Людзі скандуюць «Жыве Беларусь».

Многа бел-чырвона-белых сцягоў, ёсць сцягі ЕС, шматлікія ўкраінскія сцягі і праўкраінскія плакаты і нават адзін азербайджанскі (суполка студэнтаў-азербайджанцаў).

Чытачы ў каментарах паведамляюць, што нібыта ў Тэхналагічным выкладчыкі ходзяць па аўдыторыях і правяраюць наяўнасць студэнтаў. 

16:13

Малады чалавек з плакатам «Очнісь» патлумачыў, што значыць яго плакат, ён кажа, што гэта зварот да ўсіх, хто не прыйшоў на акцыю, а вышыванку ён зрабіў сам, купіўшы стужачкі ў краме.

15:59

Пачалося шэсце. Яно расцягнулася ад вуліцы Сурганава да кінатэатра «Кастрычнік». Бярэ ўдзел ужо, па розных падліках, каля 1 000 — 1 500 чалавек.

Правакатараў пакуль няшмат, яны аргументуюць сваё тым, што, так, мы за незалежную Беларусь, але пры чым тут Еўропа? Адзін з правакатараў пад'ехаў на ровары, іншы — тыповы качок.

15:48

Навінка масавых акцый у Беларусі: скандуюць украінскую крычалку «Хто не скача, той маскаль», і ўсё гэта суправаджаецца масавымі скокамі. Моладзі гэта вельмі даспадобы.

Удзельнікаў ужо больш за 800 чалавек.

15:46

Беларус з Іркуцка Алег Рудакоў трымае плакат: «Беларуская мова — адзіная дзяржаўная». Іншы чалавек у вышыванцы трымае плакат «Очнись».

15:27

Народ пачаў скандаваць «Жыве Беларусь» і «Слава Украіне», у адказ гукаюць «Героям слава».

Сабралася ўжо каля 400 чалавек, асноўная частка стаіць каля кінатэатра «Кастрычнік».

15:16

Тварам да праспекта трымаюць расцяжку «Расія — гэта вайна».

Рух «За свабоду» таксама раздаваў бел-чырвона-белыя сцягі.

15:00

Каля Акадэміі навук ужо сабралася каля 200 чалавек.

Прысутным раздаюць брашуры, дзе выдрукаваныя тэксты пяці песень: «Грай» Сяргея Міхалка, «Пагоня» Багдановіча, «Наш сцяг» (верш У. Някляева, музыка З. Вайцюшкевіча), «Не быць скотам» (Я. Купалы, С. Міхалка), «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (М. Краўцова, У. Тэраўскага).

Тварам да дарогі стаяць людзі з расцяжкамі: «За нашу і вашу свабоду», «Беларусь — у Еўропу», «Мы — еўрапейцы», «Годзе млець у паняверцы, гэй, да сонца, гэй да зор» (цытата з Купалы выкананая ў жоўта-сініх колерах), ёсць таксама вялікі плакат з партрэтамі палітвязняў.

З палітыкаў прысутнічаюць Аляксей ЯнукевічРыгор КастусёўІгар Лялькоў (партыя БНФ), Віталь Рымашэўскі (БХД), Юрась Губарэвіч (Рух «За свабоду»), праваабаронца Алесь Бяляцкі, пісьменнік Уладзімір Арлоў, тэатральны рэжысёр Валерый Мазынскі.

Многа бел-чырвона-белых сцягоў, сцягоў ЕС, адзін украінскі сцяг.

На прылеглых вуліцах стаяць машыны з сілавікамі: МАЗы, аўтазакі.

* * *

Збор удзельнікаў каля кінатэатра «Кастрычнік» (ст. метро «Акадэмія навук») дазволены з 15.00 да 16.00, шэсце — з 16.00 да 17.00, мітынг у парку Дружбы Народаў — з 17.00 да 18.00.

Нагадаем, што заяўнікі падавалі на шэсце з 17:00 да 20:00 (сёння — будні дзень), але чыноўнікі Мінгарвыканкама ссунулі рамкі акцыі на дзве гадзіны раней.

Сваё рашэнне яны патлумачылі тым, што вулічнае шэсце ў гадзіну пік нібыта стварае шмат нязручнасцяў мінчанам, якія вяртаюцца з працы. 

Асноўны дэвіз святкавання Дня Волі ў гэтым годзе — «За мір і незалежнасць». Яго тэмы — незалежнасць Беларусі, салідарнасць з Украінай, а таксама пратэст супраць антыдэмакратычнай палітыкі беларускіх уладаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео