BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Інстытут кантролю ведаў судзіцца з рэпетытарам з Мінску

25.03.2015
Інстытут кантролю ведаў судзіцца з рэпетытарам з Мінску
На здымку: Алякcей Васілеўскі. Фота vk.com
Установа плануе спагнаць з Аляксея Васілеўскага штраф за парушэнне аўтарскіх правоў - публікацыю ў інтэрнэце рашэння задач рэпетыцыйнага тэставання.

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ) працягвае патрабаваць спагнаць з мінскага рэпетытара Аляксея Васілеўскага штраф за парушэнне аўтарскіх правоў - публікацыю ў інтэрнэце рашэння задач рэпетыцыйнага тэставання, паведамляе БелаПАН.

Васілеўскі некалькі гадоў аказвае паслугі рэпетытара па фізіцы і матэматыцы. Апрача асноўнай падрыхтоўкі сваіх вучняў ён таксама выкладвае ў інтэрнэт рашэнні задач, рэкамендацыі, як правільна праходзіць тэставанне. 

РІКВ, які праводзіць тэставанне, не задавальняе, што ў інтэрнэце з'яўляюцца прыклады задач з тэста і іх рашэнне.

Прадстаўнікі інстытута патрабуюць аштрафаваць мінскага рэпетытара на падставе арт. 9.21 КоАП (незаконнае распаўсюджванне або іншае незаконнае выкарыстанне аб'ектаў аўтарскага права). 

"Ён робіць гэта з карыслівай мэты - у якасці рэкламы, каб прыцягнуць новых кліентаў", - сцвярджаў прадстаўнік істца 4 сакавіка на слуханнях у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. 

Васілеўскі свае дзеянні тлумачыць тым, што хоча дапамагчы абітурыентам лепш падрыхтавацца да тэставання, і грошай за гэта не бярэ.

Апрача таго, рэпетытар настойвае, што рашэнне задачы не з'яўляецца вытворным творам, як мяркуе РІКВ. "Рашыць задачу можа любы настаўнік, тут няма ўнікальных метадаў і творчага падыходу", - заявіў адказчык на першым судовым пасяджэнні. 

Тады суд у асобе суддзі Мікалая Ліпневіча заняў пазіцыю Васілеўскага, не ўгледзеўшы ў яго дзеяннях парушэння закону, а прадстаўнікі РІКВ заявілі, што будуць падаваць касацыйную скаргу. 

Пра тое, што РІКВ апратэставаў рашэнне суда, Васілеўскі паведаміў 24 сакавіка на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео