BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мінчукі збіраюцца на Дзень Волі: сцягі ЕС, Украіны і паветраныя шарыкі з "Пагоняй"

25.03.2015
Мінчукі збіраюцца на Дзень Волі: сцягі ЕС, Украіны і паветраныя шарыкі з "Пагоняй"
На месцы збору ўдзельнікаў акцыі - каля кінатэатра "Кастрычнік" - прыкладна 100-150 чалавек. Многія з іх трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі, таксама сцягі Украіны і Еўрасаюза.

Асноўныя тэмы святкавання 97-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) - незалежнасць Беларусі, салідарнасць з Украінай, пратэст супраць антыдэмакратычнай палітыкі беларускіх улад, паведамляе БелаПАН.

Мінгарвыканкам дазволіў акцыю, але скарэктаваў час яе правядзення, матывуючы гэта тым, што вулічнае шэсце ў гадзіны пік (з 17.00 да 20.00) нібы стварае шмат нязручнасцяў мінчанам, якія вяртаюцца з працы. Арганізатары расцанілі перанос часу як спробу сарваць святкаванне Дня Волі, але вырашылі падпарадкавацца рашэнню гарвыканкама і правесці шэсце і мітынг з 15.00 да 18.00. 

14.50. На месцы збору ўдзельнікаў акцыі - каля кінатэатра "Кастрычнік" - знаходзяцца больш за паўсотню чалавек, пераважна моладзь. Некаторыя трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі. У іх ліку - былы палітзняволены, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец. Ёсць супрацоўнікі міліцыі ў форме і цывільным. На прылеглых вуліцах журналісты заўважылі некалькі аўтамабіляў для перавозкі зняволеных (аўтазакаў). 

15.00. "Самае галоўнае пытанне на сёння - незалежнасць Беларусі", - заявіў у каментары БелаПАН Павел Севярынец. "Мы за мір, але мы гатовыя абараняць сваю Беларусь. Як вы бачыце, большасць прысутных - гэта моладзь. Людзі, якія нягледзячы на нязручны час, узялі адгул на працы, прапусцілі пары, але прыйшлі", - сказаў ён. 

"Мінгарвыканкаму павінна быць сорамна, паколькі яны хацелі, пераносячы акцыю на такі ранні час, дамагчыся невялікай колькасці людзей, але гэтага ў іх не атрымалася", - дадаў палітык.

Цяпер на пляцоўцы перад кінатэатрам "Кастрычнік" знаходзіцца прыкладна 100-150 чалавек. Многія з іх трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі Украіны і Еўрасаюза, некаторыя - паветраныя шарыкі з выявай "Пагоні". 

15.15. Прыблізна трыста ўдзельнікаў акцыі перыядычна скандуюць лозунг "Жыве Беларусь!". Яны трымаюць прыкладна два дзясяткі бел-чырвона-белых сцягоў і расцяжкі з надпісамі: "Мы - еўрапейцы", "Беларусь у Еўропу!", "Крым - Украіне, шчасце краіне!". Сярод прысутных - лідары Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намеснікі старшыні руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч і Алесь Лагвінец.

Інтэрв'ю з Аляксеем Янукевічам напярэдадні святкавання Дня Волі чытайце тут.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео