BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На Алеся Плотку падаюць у суд за "вершніцу"

18.03.2015
На Алеся Плотку падаюць у суд за "вершніцу"
Аўтар сучаснага варыянта "Пагоні", мастак Уладзімір Крукоўскі на наступным тыдні накіруе ў суд іск за абразу нацыянальнага сімвала.

Аўтар сучаснага варыянта "Пагоні" падае ў суд на паэта Алеся Плотку і яшчэ на цэлы шэраг актывістаў і журналістаў. Іск будзе накіраваны на наступным тыдні, паведамляе "Еўрарадыё".

На думку Уладзіміра Крукоўскага, вокладка кнігі , на якой размешчаная выявы вершніцы з мячом, абражае нацыянальны сімвал. Аб сур’ёзных намерах мастака у сваім фэйсбуку паведаміў каардынатар "Арт Сядзібы" Павел Белавус.

"Уладзімір Крукоўскі тэлефанаваў мне і папрасіў перадаць, што зараз рыхтуе і будзе на наступным тыдні падаваць у Вярхоўны суд на ўсіх, хто зневажае распрацаваны ім і Яўгенам Куліком эталон "Пагоні". То бок робіць нейкія інтэрпрытацыі без яго дазволу і ўзгаднення", - піша Белавус.

У спісе Крукоўскага паэт Алесь Плотка, гандляр кнігамі Алесь Мазанік, Аляксей Кульбіцкі, арт-студыя Pras, "Арт Сядзіба", крама symbal.by, рэдакцыя "Радыё Свабода".

Пры гэтым Уладзімір Крукоўскі не збіраецца патрабаваць фінансавай кампенсацыі за выкарыстанне распрацаванага ім варыянта герба. Мастак збіраецца звярнуць увагу на праблему знявагі і дызайнерскіх сцёбаў, якіх нельга рабіць са святыняй.

"На працягу 20-і гадоў ніхто не займаўся гэтай гнуснай справай - дэсакралізацыяй нацыянальнага сімвалу, - каментуе рашэнне Уладзімір Крукоўскі. - Не здзекваўся, не рабіў карыкатур на гэтую тэму… Хаця друкавалі на розных падпольных выданнях, значкі, налепкі, майкі - мільёны разоў. І я быў толькі рады, што "Пагоня" жыве, што яна камусьці патрэбна і г.д. І толькі ў апошні год пачаўся вось гэты так званы моладзевы сцёб".

Апошняй кропляй для стваральніка сучаснай выявы "Пагоні" стала фота ў падтрымку Насты Шпакоўскай. На ёй стаяць аголеныя лідарка Naka і Алесь Плотка, які "прыкрываецца выявай беларускай святыні, якой ужо больш за сем стагоддзяў", адзначае Уладзімір Крукоўскі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео