BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гомельскі журналіст-фрылансер падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека

17.03.2015
Гомельскі журналіст-фрылансер падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека
Мікола Бянько заяўляе, што парушаецца ягонае права на збор і распаўсюд інфармацыі.

«У Беларусі мы прайшлі ўсе ступені ўнутранай абароны – безвынікова, – тлумачыць журналіст. - У нас недасканалае заканадаўства, у тым ліку што датычыць акрэдытацыі. Ва ўсім цывілізаваным свеце акрэдытацыя існуе для таго, каб палепшыць працу журналіста – арганізаваць яе як мага лепш, а ў нас для таго, каб пераследваць па надуманых прычынах. Вось гэтае пракурорскае папярэджанне, якое я атрымаў у мінулым годзе разам з калегай Юліяй Сівец, мы абскарджвалі ўвесь час, і ў ніводнай судовай інстанцыі нашу пазіцыю аргументаваную не падтрымалі. І больш за тое, нас пазбавілі права на абарону. У судзе першай інстанцыі ўвогуле адмовіліся разглядаць справу – нібыта з-за пратэрмінаванасці тэрмінаў абскарджання».

Як паведаміў Мікола Бянько «Радыё Рацыя», «мы падавалі ў вышэйстаячыя структуры пракуратуры нашы скаргі і дайшлі да Генеральнай пракуратуры, потым звярнуліся ў суд, але там не знайшлі справядлівасці».

«Акрамя таго юрыст ад Беларускай асацыяцыі журналістаў Леанід Судаленка мае права і меў даверанасць прадстаўляць мае інтарэсы ў судзе. Гэта таксама не сталі браць у разлік у судах, тое самае было і ў абласным судзе. Гомельская калегія абласнога суда ўвогуле не паведаміла дату і час разгляду скаргі, Вярхоўны суд фактычна абмежаваўся кароткай адпіскай на адну старонку. Таму нічога не засталося, як звярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека», - кажа Бянько.

Але беларускія ўлады не лічаць рашэнні Камітэта ААН абавязковымі для прымання.

«Тым не менш, рана ці позна Беларусь апынецца ў супольнасці еўрапейскіх краінаў, стане цывілізаванай і будзе вымушана ўлічыць рашэнне Камітэта», – ўпэўнены гомельскі журналіст.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео