BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кардынал з Ватыкану ўзгадаў Барадуліна і працытаваў Някляева

15.03.2015
Кардынал з Ватыкану ўзгадаў Барадуліна і працытаваў Някляева
Личности
Дзяржсакратар Ватыкану, кардынал Пьетра Паралін зрабіў гэта ў звароце да моладзі і ў прамове для дзяцей падчас набажэнстваў у мінскіх касцёлах.

Дзяржаўны сакратар Ватыкану, кардынал П’етра Паралін прыняў ўдзел ва ўсяночным моладзевым набажэнстве, якое прайшло ў ноч на нядзелю ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены. На ўдзел у супольнай малітве з пасланнікам Папы Рымскага прыехала моладзь з усіх абласцей Беларусі - дыяцэзый Касцёла, паведамляе "Радыё Свабода"

Высокага госця яны віталі ў нацыянальных строях і па-беларуску.

Звяртаючыся да моладзі, П’етра Паралін узгадаў Рыгора Барадуліна, ягоную прасякнутаю духоўнасцю паэзію і адзначыў, што для яго ёсць вялікай нечаканасцю маліцца ў Чырвоным Касцёле на плошчы Незалежнасці ў Мінску, куды «часта залятаюць вельмі розныя вятры...».

Ватыканскі кардынал таксама заклікаў моладзь «быць уважлівымі і асцерагацца, каб ніхто ня змог падрэзаць крылы моладзі ілжывымі каштоўнасцямі і імкненнямі». 

У нядзелю, у апошні дзень візіту, супрацоўнік Папы Францішка ўзначаліў імшу з удзелам дзяцей, якая адбылася ў галоўным каталіцкім храме - архікатэдральным Касцёле на плошчы Свабоды ў Мінску.

Прамаўляючы да дзяцей і дарослых, кардынал сказаў, што Папа Францішак хацеў бы быць сярод беларускіх вернікаў, аднак акалічнасці гэта не дазваляюць. І таму ён паслаў свайго прадстаўніка ў Беларусь, каб выказаць павагу і дабразычлівасць, якую мае да беларускага народа і каталіцкіх вернікаў.

«Папа добра ведае, што вас вельмі шмат у гэтай краіне і што вы ў вашай гісторыі зведалі сапраўды цяжкія пэрыяды. Яшчэ зусім нядаўна высылалі святароў, разбуралі святыні, разганялі хрысціянскія супольнасці. А з дапамогай добра арганізаванай і навязлівай прапаганды імкнуліся сцерці вобраз Бога з сэрцаў вернікаў. Яны ня ведалі, што гэты вобраз нельга сцерці, бо ён адціснуты вельмі глыбока рукою самога Бога. Нядоля, якую вы перажылі, была велізарнаю... Мяне вельмі ўразіў вобраз аднаго з вашых паэтаў, які малюе спусташэнне, пакінутае ваяўнічым атэізмам: «А-ні царквы ў крыжох, а-ні хаціны боскай. Так і жывуць удвох: Богам забытая вёска, вёскай забыты Бог...» 

І ня ўпершыню здавалася, што Бог забыўся пра ваш народ: войны, пажары, разбурэнні, высылкі, забойствы... Вось ён — крыжовы шлях беларускага народа. Папа нізка схіляецца перад гэтай гісторыі пакутаў. Вы — як Божая маці стаіце пад крыжам Хрыста, непахісныя ў вашым болю на працягу ўсё вашай гісторыі і ў памяці пра гвалтоўна забраных ад вас блізкіх...», — сказаў П’етра Паралін.  

Паводле кардынала, Папа паслаў яго сказаць, што пакуты дзеля веры зрабілі беларускіх вернікаў «найпрыгажэйшай кветкай у садзе касцёлу, што вы патрэбныя нам, мы ня можам застацца бяз вас і ніколі вас не пакінем.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ад імя каталіцкіх герархаў і беларускіх вернікаў яшчэ раз прасіў кардынала П’етра Параліна перадаць Папу Рымскаму просьбу наведаць Беларусь.

Адказваючы на запрашэнне, папскі пасланнік сказаў:

«Я разумею, што па маім вяртанні ў Рым маю вельмі важнае заданне, якое павінны выканаць. Гэта перадаць Папу, што Беларусь яго чакае і чакае з вялікай нецярплівасцю: чакае моладзь, з якой я сустракаўся падчас начнога чування, якія шмат разоў настойліва гэта паўтарала. Яго чакаюць дзеці, якія гэтаксама з энтузіязмам запрасілі Папу ў Беларусь. Таму я спадзяюся, што Бог паскорыць надыход гэтага дня, калі споўніцца вашае жаданне, якое супадае і з жаданнем Папы, і ён зможа прыехаць да вас». 

Урачыстай імшой ў архікатэдральным касцёле Мінску афіцыйны візыт Дзяржаўнага сакратара Ватыкану П’етра Параліна ў Беларусь быў завершаны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео