BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускі кулінар дамапагае войску Украіны грошамі ад продажу "пальцам пханай" каўбасы

15.03.2015
Беларускі кулінар дамапагае войску Украіны грошамі ад продажу "пальцам пханай" каўбасы
Личности
Андрэй Азараў з'ехаў у Львоў у снежні 2014 года і заняўся вытворчасцю каўбас. Частку прыбытку кулінар пералічвае на патрэбы АТА ў Данбасе.

Андрэй Азараў — адзін з самых вядомых беларускіх кулінараў, аўтар праекта talerka.ru.

«Я ў снежні 2013 быў на Майдане, і мяне гэта вельмі ўзрушыла. Я ўбачыў, як гэтыя людзі ды іх настрой адрозніваюцца ад нас — беларусаў з апушчанымі долу вачыма», — расказвае Азараў «Нашай Ніве».

«Калі пачалі расстрэльваць Майдан, я зразумеў, што гэта не проста так адбываецца, — кажа кулінар. — Потым Расія адабрала Крым, пачала вайну… І я зразумеў, што лепш я дапамагу гэтай краіне, буду плаціць тут падаткі — і гэтая новая краіна, якая мне падабаецца, будзе падымацца. Тут ёсць механізмы, калі чалавек можа ўплываць на тое, каб краіна змянялася ў лепшы бок».

Пераязджаць ён вырашыў у Львоў, тым больш што Андрэй даўно сябраваў з мясцовым кулінарным клубам. Зараз перавёз туды сваю кухню, дарабіў рамонт у кватэры. Хутка плануе забраць сям’ю.

«Львоў вельмі стары, прыгожы. Мінск — гэта такі ваенны горад са сталінскай архітэктурай. Горад больш для ваенных парадаў, для дзяржавы, чым для людзей. Да таго ж у Львове шмат турыстаў, а ў Мінск яшчэ трэба пастарацца, каб іх завабіць. Яны не пойдуць проста есці дранікі, якія ў беларускай сталіцы нават гатаваць не ўмеюць», — кажа Азараў.

У Львове ён пачаў рабіць беларускую «пальцам пханую» каўбасу. Тут яе няма. Першыя партыі былі зусім невялікія, зараз аб’ёмы павялічваюцца. І частку грошай, што атрымлівае Азараў, ён пералічвае на патрэбы ўкраінскай арміі.

«Калі баявыя дзеянні нарэшце скончацца, я буду аддаваць, напрыклад, сіротам. Мне 45 гадоў, я чыста «тэхнічна» ўжо не вельмі добры салдат, — тлумачыць Андрэй. — Але, як чалавек з грамадзянскай пазіцыяй, я магу нешта зрабіць. І вось, я падтрымліваю краіну з дапамогай сваёй кулінарыі. Сваім прыкладам я дэманструю такую ініцыятыву, спадзяюся, людзі будуць падключацца да гэтага».

Увогуле, вайна не вельмі палохае Азарава.

«У Мінску заставацца больш страшна. Бо ў Беларусі ўжо ёсць дзве расійскія базы, а тут яшчэ няма ніводнай. А ў тых апалчэнцаў пупок лопне, каб дайсці да Львова», — кажа ён.

Азараў прызнае, што сёння ўкраінцам цяжка. Але, падкрэслівае ён, у іх ёсць шансы на будучыню.

«Пуцін не вечны. А Украіна застанецца. Таму трэба проста рабіць сваю справу, а што будзе — тое будзе, — кажа Азараў. — Ніхто тут не лічыць, што ўсход краіны трэба аддаць. Настрой такі, што тэрарыстаў трэба гнаць да самай мяжы. Гэта тэрыторыя Украіны, чаму яе аддаваць? Тым больш Пуцін разумее толькі сілу. Яму трэба даць па рагах, тады ён спыніцца».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео