BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Хадановіч выбачыўся за спрэчныя выказванні ад імя ПЭН-цэнтру пра дыскрымінацыю рускамоўных творцаў

11.03.2015 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Хадановіч выбачыўся за спрэчныя выказванні ад імя ПЭН-цэнтру пра дыскрымінацыю рускамоўных творцаў
Выказванні былі змешчаны ў адным з нядаўніх прэс-рэлізаў ПЭН-цэнтру. Матэрыял пра нібыта дыскрымінацыю рускамоўных пісьменнікаў выклікаў жарсці ў сацыяльных сетках і СМІ.

У прэс-рэлізе вялося пра новую прэмію «Кніга году». Між іншым было пазначана і пра няпростую долю рускамоўны паэтаў і празаікаў у Беларусі: «...Тым больш рускамоўныя аўтары ў Беларусі наагул не маюць уласных літаратурных узнагародаў. Пастулюючы раўнапраўе моваў, перш за ўсё літаратурных моваў, Беларускі ПЭН-цэнтр звяртае ўвагу на пэўную дыскрымінацыю, якую варта пераадольваць».

Пасля пераходу ў сацыяльных сетках на падвышаны тон дыскусіі, якая зацягвала ўсё больш персонаў з літаратурных колаў і не толькі, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч выступіў з заявай праз Facebook:

«Шаноўныя калегі-беларускія літаратары і ўсе неабыякавыя! Па-мойму, час спыняць агрэсіўныя спрэчкі й прасіць прабачэньня ва ўсіх, каго пасьпеў у запале палемікі пакрыўдзіць.

Шаноўныя пісьменьнікі, перапрашаю за недарэчна ўжытае ў пэнаўскім прэс-рэлізе слова “дыскрымінацыя”. Зразумела, ніякага пытаньня моўнай дыскрымінацыі на сходзе Беларускага ПЭН-цэнтру не абмяркоўвалася й ніякай заявы мы з гэтай нагоды не прымалі.

Чым бы ні кіраваўся мой шаноўны калега, што гэты рэліз напісаў і выказаў у ім сваё ўласнае меркаваньне, такога слова ўжываць было ня варта. Прабачце, так бы мовіць, за мой недагляд.

Выбачаюся перад усімі калегамі-літаратарамі. Беларускамоўнымі, якіх пакрыўдзіла, быццам яны кагосьці "дыскрымінуюць". Рускамоўнымі, калі іх абразіла, што нехта ўзяўся "абараняць" іх ад нейкай "дыскрымінацыі", тады як яны нічога такога не адчуваюць.

Засноўваючы прэмію “Кніга году”, мы кіраваліся ідэяй аб’яднаньня беларускіх пісьменьнікаў, незалежна ад іх мовы творчасьці, ідэяй уключэньня іх у адзіны літаратурны працэс. Вельмі шкадую, што прыкрая памылка адцягнула грамадзкую ўвагу ад сутнасьці цікавага й пэрспэктыўнага праекту, пераключыўшы ўсю ўвагу на ўзаемныя крыўды.

Папраўленая вэрсія спрэчнага фрагмэнту цяпер выглядае так:

"На сходзе Беларускага ПЭНа быў прадстаўлены даўно чаканы, хоць і абсалютна новы праект: “Кніга году”. Мэта яго ў тым, каб зменшыць рознасць поглядаў беларускіх літаратараў на найлепшую кнігу, даўшы магчымасць самім пісьменнікам абраць пераможцу.

У журы прэміі “Кніга году” можа ўвайсці кожны паэт, празаік ці дзіцячы пісьменнік, які цягам апошніх пяці гадоў выдаў уласную кнігу. Кніга павінна быць напісаная беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы. Ацэнкі літаратараў, якія пажадалі ўвайсці ў журы, суміруюцца і, арыфметычным чынам, вызначаюць найлепшую кнігу ў намінацыях “Паэзія”, “Проза”, “Дзіцячая літаратура”. Першае ўручэнне сімвалічнай “Кнігі году” адбудзецца сёлета ў красавіку".

Магчыма, крок Хадановіча верне ў ПЭН-цэнтр вядомага журналіста і пісьменніка Сяргея Дубаўца, які на знак пратэсту заявіў пра свой выхад з арганізацыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео