BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лукашэнка баіцца правакацыяў ад апазіцыі ў Дзень Перамогі

05.03.2015
Лукашэнка баіцца правакацыяў ад апазіцыі ў Дзень Перамогі
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад праваахоўных органаў спынення магчымых правакацыяў падчас святкавання 70-годдзя Перамогі.

Пра гэта ён заявіў 5 сакавіка на сустрэчы з кіроўным складам органаў унутраных спраў, унутраных войскаў МУС і курсантамі факультэту ўнутраных войскаў Вайсковай акадэміі, перадае БелаПАН.

«Вы штодзённа вырашаеце важныя адказныя задачы, а служба з'яўляецца сапраўды баявой, таму трэба годна выконваць свае абавязкі і падтрымліваць гонар мундзіра», – цытуе лідара Беларусі ягоная прэс-служба.

Лукашэнка адзначыў, што сёлета ва ўсіх праваахоўных органах будзе сур'ёзны іспыт.

«Мы адзначаем 70-годдзе Вялікай Перамогі. Гэта найважнейшае свята для кожнага беларуса. Але, на жаль, ёсць у нашай краіне невялікая кучка людзей, хтосьці іх называе «апазіцыяй», ці яны так сябе называюць, якія не толькі скажаюць гісторыю, узвышаючы фашысцкіх памагатых крывавых спраў, але і ўсімі сіламі спрабуюць дэстабілізаваць абстаноўку ў грамадстве. Агрэсіўныя формы палітычнай барацьбы яны дэманструюць і падчас рознага роду палітычных кампаніяў», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Таму, паводле яго слоў, «існуе пэўная верагоднасць правакацыйных дзеянняў, якія мусяць быць у адпаведнасці з заканадаўствам спыненыя на пачатковай стадыі».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео