BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Гомелі ідэолаг спужалася слова "шляхта" і адмовіла ў памяшканні для гістарычнай выставы

28.02.2015
У Гомелі ідэолаг спужалася слова "шляхта" і адмовіла ў памяшканні для гістарычнай выставы
euroradio.fm
Былую супрацоўніцу аддзела ідэалогіі насцярожыла слова “шляхта” ў дачыненні да прадстаўнікоў прывілеяванага саслоўя.

27 лютага ў Гомелі адбылося адкрыццё выставы “Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны”. Праект, прысвечаны сядзібам і палацам XIX — пачатку XX стагоддзяў, паспеў нашумець недарэчным выпадкам: дырэктар Музея гісторыі горада Гомеля, у якім планавалася адкрыць выставу, адмовіла арганізатарам у памяшканні, паведамляе "Еўрарадыё"

Былую супрацоўніцу аддзела ідэалогіі насцярожыла слова “шляхта” ў дачыненні да прадстаўнікоў прывілеяванага саслоўя. Аднак за тыдзень да адкрыцця было знойдзена іншае памяшканне — гомельскі філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Шклярава.

Над выставай працавалі гісторык Марыя Булавінская, архітэктар Сяргей Ляпін і мастачка Ірына Панкова. Менавіта Марыі належыць ідэя сістэматызаваць тыя звесткі, якія назапашваліся падчас вывучэння тэмы сядзібаў Гомельшчыны. Плён працы Ірыны Панковай — створаны ў выніку вандровак па вобласці акварэльны жывапіс, які адлюстроўвае будынкі, часам нават разам з іх былымі гаспадарамі.

Архітэктар Сяргей Ляпін паспрыяў стварэнню мапы Гомельшчыны з нанесенымі на яе графічнымі выявамі сядзібаў. Выгляд страчаных будынкаў даводзілася рэканструяваць паводле дакументальных звестак, успамінаў, малюнкаў, апісанняў даследчыкаў.

Фонды Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Хойніцкага краязнаўчага музея і прыватныя калекцыі пашырылі прадметны шэраг выставы дакументамі, сталовым фарфорам, фрагментамі архітэктурнага дэкору ды іншымі атрыбутамі шляхецкай культуры.
Сядзібы і палацы, якія давялося пакінуць у свой час гаспадарам, знішчаліся ў паслярэвалюцыйныя часы і працягваюць знішчацца сёння. Па словах арганізатараў, дадзеная выстава — спосаб прыцягнуць увагу да праблемы страты каштоўных будынкаў.
Адмысловым госцем на адкрыцці стала гомельскі бард Вальжына Цярэшчанка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео