BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Італьянцы знялі фільм пра "Паўночную Карэю Еўропы" з удзелам Вольскага і Вайцюшкевіча (відэа)

28.02.2015
Італьянцы знялі фільм пра "Паўночную Карэю Еўропы" з удзелам Вольскага і Вайцюшкевіча (відэа)
Рэкламны плакат стужкі "Made in BY"
Музыкі Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандар Памідораў і шэраг іншых узялі ўдзел у італьянскім кіно пра Беларусь.

Аўтараў фільму "Made in BY" Беларусь зацікавіла найперш як "краіна-прывід". У сінопсісе праекту яна называецца "Паўночнай Карэяй Eўропы" і, вядома ж, "апошняй дыктатурай Eўропы", незалежнай дзяржавай на мяжы паміж двума кантынэнтамі і дзьвюма цывілізацыямі, паведамляе tuzin.fm.

Незалежны кінарэжысёр Луіджы Мілардзі выкарыстоўвае культуру ў якасці ключа да разумення тых працэсаў, якія адбываюцца ў нашым грамадстве і шукае адказаў на пытанні: як выжывае творчасць ва ўмовах цэнзуры, ці ідуць людзі культуры на здзелку з дыктатурай і як наогул можна быць незалежным у краіне, дзе практычна ўсё кантралюецца дзяржавай.

Італьянцы двойчы былі ў Беларусі. Упершыню яны прыехалі ў Менск у 2013 годзе, другі раз — у час чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. Агулам пражылі тут каля двух месяцаў, запісалі безліч інтэрвію з мясцовымі грамадзкімі дзеячамі, музыкамі, паэтамі, мастакамі, акторамі, журналістамі. Цікава, што большасць герояў адказвала на пытанні на ангельскай мове.

Міжнародная прэм’ера стужкі адбудзецца 5 сакавіка ў Празе на One World Film Festival. А пакуль на youtube-канале фільму паступова з'яўляюцца відэаінтэрв'ю-замалёўкі пра герояў фільму.

Удзел беларускага гурта Port Mone ў стужцы:

Музыка і шоўмэн Аляксандр Памідораў размаўляе ў кіно па-ангельску:

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео