BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ігар Мельнікаў - лепшы ў папулярызацыі гістарычных ведаў у Беларусі

27.02.2015 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Ігар Мельнікаў - лепшы ў папулярызацыі гістарычных ведаў у Беларусі
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Хоць апошняя кніга гісторыка напісаная не па-англійску, а па-беларуску, сярод яе чытачоў - навукоўцы з Нямеччыны, Швецыі, Велікабрытаніі і ЗША.

Лаўрэат прэміі імя Вацлава Ластоўскага, якая надаецца за папулярызацыю гістарычных ведаў у Беларусі, абвешчаны ў Мінску 25 лютага. У кафэ "Агінскі" сабраліся гісторыкі, культуролагі, пісьменнікі і журналісты, каб даведацца імя пераможцы і паслухаць пра дзейнасць Інстытута беларускай гісторыі і культуры ў 2014 годзе.

Прэмію атрымаў гісторык, рэдактар партала "Гістарычная праўда", арганізатар выставы "Заходнебеларуская Атлантыда", аўтар кнігі "Невядомая заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941" Ігар Мельнікаў. Пераможца ўзнагароджаны медалём, дыпломам і каштоўным падарункам ад Таварыства аматараў гісторыі імя В. Ластоўскага.

Сярод намінантаў на прэмію былі вылучаныя такія дзеячы, як гісторык Анатоль Грыцкевіч (нядаўна памёр. - ЕўраБеларусь) - аўтар кнігі "Сцягі Оршы", Павел Дарафей - грамадскі актывіст, ініцыятар стварэння музея жывой гісторыі "Панёманскае гарадзішча" і першага ў СНД фестывалю культуры вікінгаў "З варагаў у грэкі", Юры Жыгамонт - вядучы тэлеперадачы "Новыя падарожжы дылетанта" і таксама Зміцер Юркевіч - кіраўнік арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, каардынатар валанцёрскай дзейнасці ў вёсцы Грушаўка.

Лаўрэат прэміі Ігар Мельнікаў распавёў пра сваю дзейнасць у 2014 годзе, якая дазволіла яму стаць пераможцам.

"Кніга "Невядомая заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941", якая выйшла летась, змяшчае мае артыкулы з газеты "Новы Час" і на партале "Гістарычная праўда", - паведаміў гісторык. - Кніга напісана па-беларуску, але разам з тым, яна выклікала цікавасць і ў шведскіх прафесараў, і ў нямецкіх, і ў Велікабрытаніі, і нават у Злучаных Штатах Амерыкі. Кажуць: "няма праблем, прачытаем, перакладзем з беларускай мовы". Таму дзякуй Богу, што ёсць цікавасць да гісторыі Заходняй Беларусі".

На думку Мельнікава, дагрукацца да беларускага грамадства, каб выклікаць у ім цікавасць да сваёй гісторыі, безумоўна, дапамаглі фільмы з удзелам даследчыка, якія выходзілі на тэлеканале АНТ.

Прэмія імя Вацлава Ластоўскага ўручаецца ўжо некалькі год запар, адзначыў навуковы сакратар Інстытута беларускай гісторыі і культуры, прафесар Анатоль Тарас. Лаўрэатамі прэміі сталі тыя людзі, якія зрабілі значны ўнёсак у даследаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры. Сярод іх - не толькі гісторыкі і краязнаўцы, але і культуролагі, мастацтвазнаўцы, журналісты, літаратары, грамадскія актывісты.

"Людзі, якія любяць сваю краіну і вучаць яе любіць іншых", - падкрэсліў гісторык.

Акрамя цырымоніі ўзнагароды лаўрэата прэміі, у межах імпрэзы прафесар Тарас распавёў пра новыя кнігі з серыі "Невядомая гісторыя" і брашуры "Сто выдатных дзеячаў Беларусі". Прафесар прадставіў пяць новых брашур, прысвечаных жыццю і творчасці Яна Баршчэўскага, Станіслава Манюшкі, Мікалая Нікіфароўскага, Аляксея Сапунова і Івана Хруцкага.

Пасля адбылася прэзентацыя англамоўнай кнігі пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі "Distinctive Belarus. On the Roads of Dukes, Magnates, and Poets" ("Самабытная Беларусь. Шляхамі князёў, магнатаў і паэтаў"), якую зладзіла яе аўтар - пісьменніца і культуролаг Ірына Шумская.

У кнізе адлюстраваныя асноўныя этапы айчыннай гісторыі з прабеларускіх пазіцый. По словах даследчыцы, яе праца скіравана на пашырэнне ведаў сярод грамадзян блізкага і далёкага замежжа, якой можна карыстацца ў якасці турыстычнага даведніка.

Шумскую турбуе тое, пад якім соўсам падаюцца гістарычныя звесткі пра Беларусь у сеціве.

"Калі зірнуць на тую самую Вікіпедыю, можна здзівіцца, бо Беларусь прадстае ў ёй ці як частка Расіі, ці як частка Польшчы, і не падкрэсліваецца, што гэта - самастойная дзяржава, якая мае багатыя традыцыі гісторыі і дзяржаўнасці, - адзначыла даследчыца. - І калі размаўляць пра тое, хто тут "старэйшы брат", дык я лічу, што мы - "старэйшы брат" для Расіі, а не яна для нас".   

Гістарычная Літва і Літва сучасная - абсалютна розныя рэчы, таксама, як Кіўская Русь і сучасная Расія, нагадала аўтар англамоўнай кнігі, дэфіцыт якіх, на жаль, назіраецца зараз на кніжным рынку Беларусі.  

"Нам патрэбна на ўсю моц заяўляць пра тое, што мы - беларусы, і што мы - не на задворках гісторыі, а наша гісторыя досыць багатая, і трэба яе ўсяляк прапагандаваць", - дадала Шумская.

Кіраўнік Інстытута беларускай гісторыі і культуры Віктар Яўмененка растлумачыў, навошта патрэбная праца адразу двух праектаў - непасрэдна самога Інстытута і Таварыства аматараў гісторыі імя В. Ластоўскага.

"Нас пытаюць: навошта вам два праекты, чаму б не засяродзіць увагу на адным? Справа ў тым, што Інстытут - усё ж акадэмічная арганізацыя, якая ладзіць канферэнцыі, займаецца друкам - праектамі, якія нясуць інтэлектуальны складнік. Да таго ж, Інстутут зарэгістраваны ў Латвіі, - распавёў даследчык. - Што тычыцца аматараў, то яны павінны стаць нашымі нагамі і рукамі ў пашырэнні дзейнасці на Беларусі. Для таго мы ездзім па рэгіёнах, знаёмімся з краязнаўцамі, спрабуем вырашаць супольныя праблемы, звязаныя з гісторыяй і краязнаўствам".

Прыкладам адной з такіх праблемаў сталі планы ўладаў па знішчэнню брукаванкі паміж Стоўбцамі і вёскай Новы Свержань Мінскай вобласці. Падчас імпрэзы адбыўся збор подпісаў у абарону гэтай старадаўняй брукаванкі, рыхтуецца калектыўны зварот у Міністэрства культуры.  

"Брукаванку залішняй лічаць мясцовыя улады, бо ім нязручна па ёй ездзіць на машыне, лепей у асфальт усё закатаць, - дадаў Віктар Яўмененка. - Мы будзем з гэтым змагацца па меры нашых сілаў".

Таварыства аматараў зараз падае дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання, каб займець афіцыйны статус у Беларусі, што дасць мажлівасць ад імя арганізацыі і яе сяброў рыхтаваць калектыўныя звароты і змагацца за супольнае мінулае і рэшткі гістарычнай спадчыны. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео